Поставские правоохранители подвели итоги служебно-оперативной деятельности за 1-е полугодие

Безопасность

Працаваць на апераджэнне

Такая задача пастаўлена перад супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падчас падвядзення вынікаў службова-аператыўнай дзейнасці за першае паўгоддзе бягучага года. У рабоце сходу прыняў удзел часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Сяргей Собалеў.

Пачалося мерапрыемства з узнагароджвання найлепшых работнікаў. Так, знака выдатнасці ўдастоены оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку АУС райвыканкама Андрэй Грэська, Ганаровай граматы УУС аблвыканкама — начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віталій Кішко. Падзяка ўпраўлення аб’яўлена часова выконваючаму абавязкі старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Андрэю Вештарту, інспектару аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Наталлі Звярузе, інспектару дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ Анатолію Шымковічу, намесніку начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Паўлу Свірбутовічу.

Павел Свірбутовіч атрымлівае ўзнагароду з рук Сяргея Собалева

Павел Мар’янавіч, а таксама начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Вольга Далінкевіч, старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ула­дзімір Ахрановіч і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Юргялевіч атрымалі медалі «100 год міліцыі Беларусі», нагрудны знак «100 год міліцыі Беларусі» — участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Ілья Чарняўскі, медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» — старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Кірэй.

Андрэй Вештарт, Наталля Звяруга, Андрэй Грэська і Анатолій Шымковіч

Сярод узнагароджаных і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу «Пастаўскага краю» Наталля Налей. Ёй аб’яўлена падзяка за ўдзел у конкурсе на найлепшую фота- і відэаработу аб органах унутраных спраў і ўнутраных
войск МУС Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Дарожная бяспека».

Чарговае спецыяльнае званне «капітан» прысвоена ўчастковым інспектарам Віталію Гарбулю, Аляксею Пашкоўскаму, «старшы лейтэнант» — участковаму інспектару Яўгенію Проньку, старшаму оперупаўнаважанаму групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міхаілу Ходану, оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Аляксею Шушко.

Уладзімір Ахрановіч, Дзмітрый Юргялевіч і Ілья Чарняўскі

Падводзіць вынікі работы два разы на год — добрая практыка, — гаварыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Рыбакоў. — Ёсць магчымасць прааналізаваць зробленае, адзначыць дасягненні, а таксама вызначыць кірункі далейшай дзейнасці, засяродзіцца на недапрацоўках і метадах іх выпраўлення. Варта адзначыць, што дзякуючы намаганням асабовага складу АУС у населеных пунктах раёна на належным узроўні падтрымліваюцца грамадскі парадак і бяспека людзей. Аднак па некаторых паказчыках крымінагенная абстаноўка на Пастаўшчыне патрабуе ад нас больш дзейсных мер рэагавання. Акцэнт будзем рабіць на прафілактыку злачынстваў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
В Поставах появились еще две безопасные зоны для движения пешеходов
В Поставском районе с начала года изъято 114 литров самогона, 1440 литров браги и 7 самогонных аппаратов
Инспекция по делам несовершеннолетних: с начала года травмировались 24 ребенка



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.