Поставский государственный колледж выпустил 188 новых специалистов

Образование

Развіталіся з майстрамі і сябрамі

30 чэрвеня ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы адбыўся выпускны вечар. Дыпломы аб прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі атрымалі 188 спецыялістаў, 129 з іх — маладыя, якія будуць забяспечаны першым працоўным месцам.

— Сёння вы ў апошні раз пераступілі парог нашай навучальнай установы, — гаварыў, звяртаючыся да выпускнікоў, якія сабраліся ў двары, дырэктар каледжа Сяргей Герасіменка. — Здаецца, зусім нядаўна прыйшлі да нас нясмелымі, з трывогай у вачах: што будзе далей? як пойдзе вучоба? А зараз бачу, наколькі вы пасталелі і гатовыя да любых выпрабаванняў, таму што атрыманыя веды даюць вам упэўненасць у заўтрашнім дні. Вы прыйдзеце на вытворчасць сапраўды высакакласнымі спецыялістамі, бо годна здалі выпускныя кваліфікацыйныя і дзяржаўныя экзамены.

Дырэктар каледжа Сяргей Герасіменка ўручае дыпломы выпускнікам

Сяргей Мікалаевіч пажадаў маладым людзям не спыняцца на дасягнутым і прадоўжыць вучобу: тым, хто набыў прафесійна-тэхнічную адукацыю, — у каледжы на ўзроўні ССА, а з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй — па профілі ў ВНУ, з якімі заключаны дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы. Таксама ён запэўніў, што кожны выпускнік, пачаўшы працоўную дзейнасць, у выпадку неабходнасці можа разлічваць на дапамогу і падтрымку сваіх ужо былых куратараў, майстроў і выкладчыкаў.

Да гэтых слоў далучыліся намеснікі кіраўніка ўстановы па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Наталля Шылько і Антаніна Кухальская. Яны зычылі юнакам і дзяўчатам, каб у іх жыцці ўсё склалася як мага лепш, цудоўных працоўных калектываў і прафесійных поспехаў.

Найлепшыя выпускнікі вучэбных груп Мікіта Кулік, Дзяніс Маркаў, Лучана Чубрэвіч і Усевалад Савіч

Разам з роднымі выпускнікоў на развітальны вечар прыйшоў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Ён адзначыў, што прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве яму ўдвая прыемна, бо сам калісьці закончыў пастаўскі каледж, а потым шмат гадоў адпрацаваў тут, у тым ліку на пасадзе дырэктара. Ад сябе асабіста, дэпутацкага корпусу раёна і раённага выканаўчага камітэта Пётр Леанідавіч павіншаваў юнакоў і дзяўчат з выпускам і ўступленнем у дарослае, самастойнае жыццё. Пажадаў здароўя, шчасця, мэтанакіраванасці, заўсёды і ва ўсім заставацца людзьмі з вялікай літары. А затым уручыў падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў выпускнікам, якія асабліва праявілі сябе ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці. Іх атрымалі Лучана Чубрэвіч, Ілья Волк, Дзяніс Маркаў, Арцём Петух і Андрэй Гарчагоў.

Сярод узнагароджаных падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў Ілья Волк, Арцём Петух і Андрэй Гарчагоў

Двое з гэтых маладых людзей — Лучана Чубрэвіч і Дзяніс Маркаў — сталі найлепшымі выпускнікамі ў сваіх вучэбных групах па спецыяльнасцях «Грамадскае харчаване. Гандлёвая справа» і «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» (на аснове базавай адукацыі), набраўшы самы высокі сярэдні бал. У іншых групах найлепшыя вынікі навучання прадэманстравалі Давід Дробышаў («Грамадскае харчаванне»), Антон Жук («Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў») (абедзве спецыяльнасці — на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі), Усевалад Савіч («Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў») і Мікіта Кулік («Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ»). Ім першым уручылі дыпломы, назваўшы кожнага пайменна.

Таксама шэраг навучэнцаў атрымалі граматы каледжа за добрую вучобу, прыкладныя паво­дзіны, актыўны ўдзел у конкурсах прафмайстэрства, мастацкай самадзейнасці і спартыўным жыцці, а некаторыя бацькі — падзякі за добрае выхаванне дзяцей. На свяце знайшлося месца і гумару. Па традыцыі напярэдадні выпускнога вечара было праведзена апытанне сярод моладзі і вызначаны пераможцы ў розных, у тым ліку жартоўных, намінацыях: «Містэр антыстрэс», «Няма ў свеце надзейнейшай», «Артыст вялікіх і малых сцэн», «Залаты голас каледжа» і іншых. Уладальнікі такіх званняў узнагароджаны памятнымі дыпломамі.

На развітанне выпускнікі ўручылі педагогам кветкі, шчыра падзякаваўшы за бацькоўскі клопат і набытыя веды, і змахнулі з вачэй слязу, калі для іх у апошні раз прагучаў такі знаёмы званок.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:

В Поставской гимназии, СШ №№1 и 3 заработали отряды лагеря труда и отдыха
Изменился порядок заключения целевых договоров в медицинские университеты и колледжи
15 июня в Поставском государственном колледже началась вступительная кампания


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.