Председатель райисполкома Сергей Чепик посетил кормозаготовку в ОАО «Камайский-агро»

Сельское хозяйство

Інвестыцыі + старанне = аддача

Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік ехаў на Лынтупшчыну. Убачыўшы пры дарозе каля Субачаў корманарыхтоўчую тэхніку ААТ «Камайскі-агра», завярнуў на поле і не прамінуў пацікавіцца справамі механізатараў. Віктар Сінкевіч на падборшчыку-здрабняльніку толькі пераехаў з аднаго ўчастка на другі і спыніўся ў чаканні трактара з прычэпам.

Як настрой, Віктар? — працягнуў руку для прывітання старшыня.

Баявы! — бадзёра адказаў той. — Травы радуюць, КВК мне ўжо 11-ы год служыць.

А на новы камбайн сядзеш падчас жніва? Ты ж у свой час быў адным з найлепшых камбайнераў раёна.

— 9 гадоў не ўбіраў збажыну, прызабыўся, — пачухаў патыліцу і ўсміхнуўся Віктар. — А калі сумленна: здароўе ўжо не тое.

Сяргей Васільевіч цікавіўся нормай выпрацоўкі на падборы і здрабненні зялёнай масы, заработнай платай, настроем людзей. Віктар Сінкевіч гаварыў з ім на роўных, як гаспадар з гаспадаром, выказваў свае думкі і меркаванні, кіраўнік раёна — свае. Дырэктар гаспадаркі Ула­дзіслаў Шаршнёў і старшыня райвыканкама закранулі некаторыя надзённыя пытанні.

Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік з галоўным спецыялістам аддзела арганізацыі сельгас-вытворчасці райвыканкама Валерыем Мурзам, механізатарам ААТ «Камайскі-агра» Віктарам Сінкевічам і кіраўніком гэтай гаспадаркі Уладзіславам Шаршнёвым

«Камайскі» па плошчы — адно з найбольшых таварыстваў не толькі ў раёне, але і ў вобласці: 12 тысяч гектараў ворнай зямлі, больш за 16 тысяч — сельскагаспадарчых угоддзяў. Гаспадарка ніколі не была малой. У найлепшыя часы яна забяспечвала 30-35% валавой прадукцыі ў раёне. Потым былі пэўныя цяжкасці. Станоўчыя змены пачаліся пасля таго, як сельгаспрадпрыемства ўзяў пад сваё крыло Пастаўскі малочны завод.

Сёлета, згодна з Указам №70 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці», у раёне на базе малочнага завода створана аграпрамысловае аб’яднанне. У склад яго, акрамя іншых, увайшоў і «Камайскі-
агра». Плюсы для гэтых гаспадарак — яны атрымалі фінансавыя прэферэнцыі (адтэрміноўкі і растэрміноўкі па даўгавых абавязацельствах). Да таго ж запазычанасць па аплаце электра­энергіі, падатках, узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва перададзены малочнаму заводу, а праз яго — Віцебскаму мяса-малочнаму канцэрну. Разлічвацца з канцэрнам, вядома, усё роўна прый­дзецца. Але для гэтага створаны спецыяльны фонд, у які кожнае сельгас­прадпрыемства пералічвае 1% ад выручкі. Сабраная сума ідзе не толькі на пагашэнне запазычанасці, але і на набыццё ўдабрэнняў, гаруча-змазачных матэрыялаў і іншае. Малочным заводам шмат зроблена для перспектыўнага развіцця ААТ «Камайскі-агра»: абноўлена тэхніка, рэканструяваны дзве фермы, пабудаваны два сучасныя прафілакторыі для цялят. Палепшыўся і настрой людзей. Тры месяцы таму гаспадарку ўзначаліў самы малады ў раёне кіраўнік Уладзіслаў Шаршнёў.

Мэтанакіраваны, мае жаданне працаваць, — характарызаваў дырэктара Сяргей Чэпік. — Бачу яго старанне, імкненне дабівацца вынікаў. Пакуль, можа, і не ўсё атрымліваецца: ён — аграном па адукацыі, а трэба ўнікаць у розныя сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, найскладанейшая з якіх — жывёлагадоўля. На жаль, тут няма кваліфікаваных спецыялістаў. Неадкладна трэба думаць пра зоаветэрынарныя кадры.

Гаспадарка на 600 галоў у параўнанні з мінулым годам павялічыла грамадскі статак. Выраслі надоі малака і прывагі жывёлы, вышэйшай стала прадукцыйнасць працы. Ідзе работа над праектам па будаўніцтве малочнатаварнага комплексу на 960 галоў на базе былога свінарэпрадуктара, работы на якім спынены ў 2009 годзе. У свой час у яго ўкладзены немалыя сродкі: на 90% зроблена інфраструктура, падведзена вада, электрычнасць, пабудавана 5 памяшканняў.

Наша ідэя аднавіць будаўнічыя работы на гэтым аб’екце адобрана старшынёй аблвыканкама і адпаведнымі службамі, — расказваў Сяргей Чэпік. — Спадзяёмся, што ў 2021 годзе праект уключаць у адну з праграм па льготным крэдытаванні. У гаспадарцы захаваўся касцяк механізатарскіх кадраў, дзякуючы якому зладжана правялі пасяўную, завяршылі першы ўкос траў, на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавалі больш за 13 цэнтнераў кармавых адзінак. Корманарыхтоўку працягваюць, рыхтуюцца да жніва. Радуе, што ў Камаі вяртаюцца многія з тых, хто перайшоў калісьці працаваць на будаўніцтва Беларускай АЭС. Людзі сцвярджаюць, што і ў «Камайскім» можна працаваць і нядрэнна зарабляць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Ирина Мельникова — неизменный лидер районного соревнования среди молодых животноводов
Александр Яночкин каждый год добивается наивысших показателей на кормозаготовке
Юрий Гвоздов — абсолютный победитель среди механизаторов района и области



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.