Противостояние на равных: ФК «Лепель»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:0

Спорт

Нялёгка змагацца з чэмпіёнам

ФК «Лепель»—ФК «Паставы-ПМЦ» — 3:0

Наш чарговы сапернік — трохразовы чэмпіён вобласці — апошнім часам яўна дамінуе ў Прыдзвінні. Толькі з-за фінансавых прычын не заяўляецца ў чэмпіянаце Беларусі ў 2-й лізе. У Лепелі практычна нікому не ўдаецца паспяхова выступіць. Праўда, нашы ў сезоне 2017 года там згулялі ўнічыю і адзі­ныя, хто адолеў фаварыта (1:0) на сваім полі.

На гэты раз спачатку ішла роўная барацьба, адразу мячом завалодалі лепяльчане. У пастаўчан узніклі цяжкасці на правым флангу, бо на трэніроўцы атрымаў траўму Вадзім Танана, а са сталіцы не змог прыехаць Уладзімір Камісарчук. Іх замянілі маладыя футбалісты, але спаборнічаць на роўных з вопытнымі ігракамі было складана. Некалькі разоў нашу каманду выручыў варатар Андрэй Чашун, які пагуляў 3 сезоны на нацыянальным узроўні ў Слоніме. Аднак на 17-й хвіліне пасля прастрэльнай перадачы Ігар Маліноўскі адкрыў лік. Праз 3 хвіліны сапернік замацаваў сваю перавагу.

Невядома, як складваўся б паядынак далей, бо пастаўчане неўзабаве дабіліся поспеху. На жаль, суддзі зафіксавалі ўдар нашага Андрэя Вілейты як мяч у становішчы па-за гульнёй.

Пасля перапынку на полі прадоўжылася супрацьстаянне на роўных. Гульнёй пастаўчан умела кіраваў вопытны распасоўшчык Руслан Зелянкевіч. Быў блізкі да поспеху наш нападаючы Яўген Ясюковіч, але прамахнуўся. За 3 хвіліны да заканчэння матча канчатковую кропку на табло ўстанавіў лепяльчанін Дзяніс Цуран — 3:0.

У той дзень на полі змагаліся Чашун, Гіль (Каралёнак), Голубеў, Цітовіч, Д. Зелянкевіч (Пурлан), Р. Зелянкевіч, Карага (к) (Дзеўгуць), У. Дубін, Кабяк (Алейнікаў, М. Зелянкевіч), Вілейта, Ясюковіч.

У лідары групы выйшла каманда Міёр, якая разграміла суседзяў з Глыбокага (5:2). Другую запар перамогу (2:1) у Верхнядзвінску атрымалі аршанцы. Ва ўсходняй групе матчы завяршыліся так: «Ніва» (Талачын)—«Дзецкасельскі» (Гарадок) — 0:1, «Прадцэнтр» (Віцебск)—«Газавік» (Віцебск) — 2:2, «Днепр» (Дуброўна)—ФК «Сянно» — 1:4. Чарговы матч першынства пастаўчане згуляюць 11 ліпеня дома з «Дзвіной» (Верхнядзвінск).

Уладзімір Шык



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Миоры» — 2:3
Большой футбол возвращается на стадионы Витебщины. Среди участников — ФК «Поставы-ПМЦ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.