Сегодня — День пожарной службы. В штате Поставского РОЧС — 80 человек

Безопасность

Ліквідуюць і папярэджваюць

Ратаваць жыцці людзей і іх маёмасць – галоўная задача супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія разам з прафесійным святам адзначаюць сёння 167 гадоў з дня ўтварэння пажарнай службы.

За гэты час абавязкі агняборцаў трансфармаваліся: цяпер яны задзейнічаны не толькі ў барацьбе з пражэрлівым полымем, але і прыходзяць на дапамогу ў розных надзвычайных сітуацыях.

Каб у любой экстрэмальнай сітуацыі ратаўнікі не гублялі самавалодання, дзейнічалі смела і рашуча, яны павінны быць падрыхтаваныя як фізічна, так і маральна, — расказвае пра прафесійныя патрабаванні да супрацоўнікаў РАНС яго начальнік Аляксей Кісель. — Для гэтага калектыз штодня павышае баявы вопыт на занятках і трэніроўках. Такі падыход спрыяе ўдасканаленню неабходных навыкаў кожнага, а таксама вучыць зладжанай рабоце ў камандзе.

У штаце каля 80 чалавек. Асноўную яго частку складаюць супрацоўнікі аператыўна-тактычнага блока. У яго ўваходзяць пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 у Паставах, аварыйна-выратавальныя пасты ў Лынтупах, Варапаеве і Парыжы, у якіх нясуць службу 58 спецыялістаў. Гэта тыя, хто па першым клічы вызваліць з воднага палону, дэблакіруе аўтамабіль у выпадку дарожна-транспартнага здарэння, акажацца побач у любой экстраннай сітуацыі. Аднак найбольш частыя здарэнні, якія ім даводзіцца ліквідаваць, — пажары.

Зараз на базе ПАВЧ №1 маюцца 4 аўтацыстэрны аб’ёмам 2,5, 5 і 10 тон. У апошняй запас вады настолькі вялікі, што ім можна не толькі збіць полымя, але і цалкам патушыць пажар. Адзіны мінус — з-за габарытаў на такой машыне цяжка пад’ехаць да месца здарэння, пад’язныя шляхі да якога застаўлены аўтатранспартам насельніцтва, — характарызуе тэхніку намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Андрэй Турок. — Пасля паступлення паведамлення аб пажары на збор дзяжурнай змене даецца хвіліна, столькі ж — на баявое разгортванне тэхнікі на месцы здарэння.

Ратаўнікі Аляксей Мозалеў, Яўгеній Кундро, Алег Каравацкі і Аляксандр Хілевіч праходзяць паласу перашкод

Асноўныя прычыны пажараў — няспраўнае пячное ацяпленне і электраправодка, курэнне ў нецвярозым стане. Дакладна ўстана­віць іх дапамагаюць супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі.

Пасля высвятлення ўсіх абставін збіраецца 60-80 лістоў друкаванага тэксту ў пацвярджэнне той ці іншай версіі пажару, — расказваў пра нюансы работы першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль. — Таксама ў абавязкі прафілактычнага блока ўваходзіць дзяржаўны пажарны нагляд за ўсімі суб’ектамі гаспадарання раёна, праверка выканання імі пажарнай бяспекі, правядзенне прафілактычнай і прапагандысцкай работы. Яшчэ адна істотная задача — папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных здарэнняў шляхам планавання, арганізацыі і кантролю мерапрыемстваў па інжынернай, хімічнай, радыёлакацыйнай, медыцынскай абароне насельніцтва.

Усе варыянты магчымых катастроф і іх ліквідацыі пралічаны да дробязей. На іх ухіленне нават прадугле­джаны грошы ў рэзервовым фондзе — можам нічога не баяцца. Зразумела, не забываючыся на бяспечныя паводзіны.

Вераніка Філановіч
Фота аўтара



Читайте также:
Постельное, посуда, массажёры… Мошенники зовут людей на презентации и заставляют оформить кредит
ТОП-5 схем «развода» во время эпидемии коронавируса



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.