З «Роднага кута» – да вашага стала: прадукты і тавары першай неабходнасці даставіць служба дастаўкі Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства.
— Гэта паслуга адносна новая, але ўжо запатрабаваная, — расказвала дырэктар філіяла Ганна Сянько. — Асаблівы попыт на яе ўзрос у перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Людзі, каб засцерагчы сябе ад COVID-19, сталі абмяжоўваць паходы ў магазін. А мы пайшлі ім насустрач — арганізавалі інтэрнэт-магазін. Ён працуе на базе «Роднага кута».

— На сайце postavy.dostavit.by можна азнаёміцца з асартыментам тавараў і скінуць заяўку. Мы фарміруем заказ згодна са спіскам, — тлумачыла загадчыца магазіна «Родны кут» Лілія Мелец. — Мінімальная сума заказу — 35 рублёў. Алкагольныя напіткі не дастаўляем. Бясплатна развозім прадукты ў межах горада. Паслугай найчасцей карыстаюцца маладыя мамы, якім няма з кім пакінуць дзіця на час паходу ў магазін, пенсіянеры, у якіх ёсць дома інтэрнэт. Аплата ажыццяўляецца наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай Visa, VisaElectron, MasterCard, MasterCardElectronic, MasterCard Maestro і Белкарт праз тэрмінал, які мае пры сабе кур’ер.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
Карта Белагропромбанка Mastercard World «O-GO!» — для современных и активных людей
Автолавка приезжает в деревню Михничи ради ее единственной жительницы — Елены Жук
В Поставском ТЦСОН появилась новая платная услуга — вспашка участка мини-трактором