Торжественная регистрация новорожденных и велопробег. В Поставах отметили День вышиванки

Общество

Нацыянальны арнамент «руліць»

Сёлета ў Беларусі ў пяты раз адзначылі «Дзень вышыванкі». Свята нацыянальнага арнаменту прыпадае на 2 ліпеня і карыстаецца папулярнасцю ў краіне. Гэта абумоўлена і тым, што этнаматывы, створаныя нашымі продкамі, услаўляюцца напярэдадні галоўнага свята любай Радзімы — Дня Незалежнасці.

У Паставах папулярызацыі нацыянальнага арнаменту былі прысвечаны 2 мерапрыемствы: урачыстая рэгістрацыя немаўлят, якія нарадзіліся ў райцэнтры напярэдадні 3 ліпеня, і велапрабег #ровар.by.

Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгажэнне, але і своеасаблівы шыфр, перададзены нам праз стагоддзі продкамі. Кожны ўзор арнаменту — сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны сэнс. (Фота з архіва БРСМ)

Новыя грамадзяне

Атрымаць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці шчаслівых бацькоў запрасілі ў аддзел ЗАГС райвыканкама. Такіх аказалася тры пары. І што цікава — у кожнай сям’і гэта другое дзіця. На рэгістрацыю яны прыйшлі поўным складам: з немаўлятамі і першынцамі. Ёсць і яшчэ адно супадзенне: нованароджаныя хлопчыкі маюць старэйшых сястрычак, дзяўчынка — браціка.

Віншаванні з нараджэннем дзяцей прымаюць сем’і Трафімавых, Дрозд, Раманчук

У прысутнасці гасцей начальнік аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч уручыла першы дакумент грамадзяніна Беларусі бацькам Платона Дразда (Аляксандру і Кацярыне), Кірыла Трафімава (Андрэю і Ірыне), Кіры Раманчук (Дзянісу і Таццяне).

 

Якім бы цудоўным ні было каханне само па сабе, але сапраўдную веліч сям’і надаюць дзеці, — сцвярджала Аніта Несцяровіч. — Быць бацькамі — цяжка і адказна. Наперадзе вас чакаюць як хвіліны радасці, так і суму. І вы, самыя дарагія людзі, заўсёды будзеце для сваіх дзетак надзейнай апорай і абаронай. Гадуйце іх шчырымі людзьмі і годнымі грамадзянамі нашай краіны! 

Да слоў Аніты Францысаўны далучыліся старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Ромель і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. Яны зычылі бацькам і іх дзеткам здароўя, цярпення, шчаслівага лёсу, жыць заможна і радасна пад мірным небам Беларусі.

Свае віншаванні абедзве прадстаўніцы грамадскіх аб’яднанняў падмацавалі падарункамі: Валянціна Міхайлаўна падарыла немаўлятам цацкі і вопратку, Вераніка — паветраныя шары і бодзі з беларускім арнаментам.

Я буду доўга гнаць веласіпед

— Ідэя правядзення «Дня вышыванкі» напярэдадні найвялікшага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — аказалася запатрабаванай у грамадстве, — расказвала Вераніка Казлоўская актыву райкама БРСМ, які сабраўся ля стэлы на плошчы Леніна, каб адправіцца адсюль у велападарожжа на пагранзаставу «Ярэва». — Гэта масавае народнае святкаванне сваёй нацыянальнай ідэнтыфікацыі праз культуру, традыцыі, арнамент. Вышыванку ў паўсядзённым жыцці апранаюць беларусы розных узростаў, бо лічаць яе модным і патрыятычным аксесуарам. Яна здольная падкрэсліць нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, адзінства і згуртаванасць нашага народа.

Удзельнікі велапрабегу #ровар.by

А паколькі маладзёжная суполка пазіцыянуе сябе патрыётамі Радзімы, святу нацыянальнага арнаменту на Пастаўшчыне было вырашана надаць адпаведны каларыт: узгадаць славуты шлях да Перамогі вызваліцеляў Беларусі, пазнаёміць моладзь з сучаснымі яе пераемнікамі — пагранічнікамі.

— Наш велапрабег стартуе ад брацкай магілы ў сэрцы горада, дзе пахаваны вызваліцелі Пастаўшчыны. У іх ліку — гвардыі генерал-маёр Ігнацій Кляра і гвардыі палкоўнік Дзмітрый Харольскі, — знаёміла моладзь з гісторыяй другі сакратар райкама БРСМ Кацярына Куракова. — Наш раён вызваляла 145-я Віцебская стралковая дывізія. Першым у горад увайшоў танк Т-34. Помнік яму ўсталяваны ў 5 гарадку, каля раённага Дома культуры. Зараз мы жывём у мірнай, незалежнай краіне, бо за нашу свабоду пралілі кроў мужныя людзі, якія абаранялі сваю Радзіму. Будзьце годнымі іх подзвігу!

Пра будні пагранічнікаў расказвае начальнік пагранзаставы «Ярэва» Расцілаў Каламацкі

Маршрут велападарожнікаў пралёг праз Хацілы і Курты. У Ярэве моладзь сустрэў начальнік пагранзаставы Расціслаў Каламацкі. Гутарка адбылася ў яблыневым садзе Міру, закла­дзеным да 75-годдзя Перамогі. У воінскае падраздзяленне ўваход забароненны з-за каранавіруса, такія меры прынятыя, каб засцерагчы ад хваробы асабісты склад заставы, які стаіць на варце суверэнітэту Беларусі і яе нацыянальнай бяспекі. І гэта не пустыя словы: штодзень у нашым раёне пагранічнікі затрымліваюць парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Дети и родители Поставщины потрудились во время акции БРСМ #раЗАм з бацькамі
В Поставах на центральной площади появилась районная Доска почета
БРСМ запустил челлендж #РаЗАмзбацькам к Международному дню отца (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.