Удачный тандем. Продавцы куропольского магазина Жанна Петкевич и Валентина Антонова

Общество

Камунікабельныя і ветлівыя прадаўцы магазіна №39 «Находка» ў аграгарадку Кураполле Жанна Пяткевіч і Валянціна Антонава.

Тое, што работнікі курапольскага магазіна ўмеюць рэкламаваць тавар і вяскоўцы з задавальненнем ідуць па пакупкі, сведчаць лічбы: за 5 месяцаў бягучага года тавараабарот тут перавысіў 130 тысяч рублёў. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года гэта складае 104,2%. Сярэднямесячная нагрузка на аднаго прадаўца — 13,4 тысячы рублёў.

Бываючы ў гаспадарках раёна разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксеем Філімонавым, не абмінаем мясцовыя магазіны. Аляксей Аляксеевіч знаёміцца з асартыментам тавараў, гутарыць з наведвальнікамі, цікавіцца іх запытамі. Так было нядаўна і ў Кураполлі. Вітрыны тут прываблівалі прыгожай выкладкай тавару, выбар яго шырокі. Пакупнікі, даведаўшыся, што я з раённай газеты, наперабой хвалілі прадаўцоў: «Ветлівыя, камунікабельныя, заўсёды раскажуць пра акцыі і скідкі, прыгожа рэкламуюць новы від прадукцыі. Тавары першай неабходнасці заўсёды ў наяўнасці».

За добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў рабоце прадавец 6-га разраду Жанна Пяткевіч напярэдадні Дня спажывецкай кааперацыі ўдастоена Граматы праўлення аблспажыўтаварыства і прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі. У гэтай сістэме яна амаль 15 гадоў. Закончыла Пастаўскае прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «Прадавец, повар».  Працавала ў горадзе, а калі прапанавалі работу ў сельскім магазіне — адразу згадзілася. І ніколькі пра гэта не шкадуе.

— З Валянцінай у нас склаўся удалы тандэм, — гаварыла Жанна Пяткевіч. —  Пачыналі разам працаваць у «Дзявятачцы». Калі я перайшла ў Кураполле, хутка за мной перавялася і яна. Абедзве стараемся для сваіх пакупнікоў. А іх, пастаянных, больш за 350 чалавек. Многія нярэдка набыва­юць тавары ў крэдыт. Часта падаём заяўкі на электрабытавую тэхніку, мэблю, будаўнічыя матэрыялы, веласіпеды. Тры разы на тыдзень у магазін завозіцца малочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы, па серадах — гарачы хлеб.

Паназірала за работай прадаўцоў: у кожным іх слове, жэсце праяўлялася павага да наведвальнікаў, імкненне абслужыць хутка, ветліва, зрабіць усё для таго, каб чалавек пакінуў магазін не толькі з пакупкамі, але і з добрым настроем, захацеў прыйсці сюды зноў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:

Служба доставки Поставского филиала облпо привезет продукты и товары первой необходимости
Бухгалтер Поставского филиала облпо Чеслава Власова получила благодарность председателя правления Белкоопсоюза


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.