Урожай-2020. На полях СХ «Ляховщина-агро» продолжается жатва

Сельское хозяйство

Хлеб ніколі лёгка не даваўся

Камбайнеры сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра» ў чацвер з раніцы ў чарговы раз аглядалі камбайны: не ленаваліся праверыць вузлы, штосьці змазаць, падкруціць гайкі. І разам з тым абмяркоўвалі прагноз надвор’я: у адных інтэрнэт паказваў, што пасля абеду дождж, у іншых — сонца на цэлы дзень.

Учора ў поле не выязджалі, — расказвалі. — Вільготнасць збажыны — 30 працэнтаў. Недасушыцца! На жніво стартанулі першымі, а цяпер прастой. Напэўна, іншыя нас ужо нашмат абагналі.

Прапаную паглядзець свежую інфармацыю пра ўборку зерневых і зернебабовых у раёне. Уладзімір Жойдзь бярэ лісток, вывучае лічбы і перадае Аляксандру Кабайлу. Каб лепш ба­чыць, Валерый Татун узбіраецца на прыступку камбайна. Да яго становіцца памочнік Міхаіла Ганчарова Арцём Вашкінэль. Усе актыўна аналізуюць плошчы і тэхнічныя магчымасці гаспадарак.

Камбайнеры сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра» са сваімі памочнікамі

Дзе нам дараўняцца да хацілаўцаў! — гаварылі. — У іх ураджайнасць у два разы вышэйшая за нашу. Які высокі тэмп узялі камайцы — 132 гектары ўбралі за дзень! А ў нас з-за дажджу — нуль. Не перашкаджала б надвор’е, і мы ў сціслыя тэрміны ўправіліся б.

Згодна з планам, «Ляхаўшчыне-агра» трэба ўбраць 690 гектараў азімай пшаніцы і 67 — яравой, 175 — трыцікале, 350 — ячменю і 100 гектараў аўса. Нагрузка на камбайн — амаль 360 гектараў. Але механізатараў гэта не палохае. За плячыма Уладзіміра Жойдзя 19 сезонаў працы на залатой ніве і пэўныя рэкорды.

Ва ўраджайныя гады намалоты былі высокімі. Яго прозвішча значылася сярод камбайнераў-тысячнікаў. Адзін раз нават пашчасціла разам з вадзіцелем Канстанцінам Галубёнкам удзельнічаць у абласных «Дажынках».

Жніво — гэта і хваляванне, і адказнасць, — гаварыў Уладзімір Жойдзь. — Колькі працы ўкла­дзена! Пасеяць, падкарміць, прахімічыць… Наша задача — убраць. Таму старанна рыхтавалі камбайны, дружна сабраліся на зажынкі і выехалі ў поле. Радасць першага намалочанага бункера, здаровы дух спаборніцтва і настрой на бітву за ўраджай.

На ветэрана жніва раўняюцца Аляксандр Кабайла і Міхаіл Ганчароў, якія перайшлі ў Ляхаўшчыну з Парыжа.

Тут я толькі другі сезон буду ўбіраць, — расказваў Міхаіл Ганчароў. — А камбайнам цікавіўся з дзяцінства. Гатовы быў жыць у ім. Спачатку проста прасіўся да бацькі ў кабіну, потым прымяраўся сесці за руль, усё прыкмячаў, распытваў. Быў перыяд, калі меў свой камбайн. Убіраў ім прысядзібныя ўчасткі парыжан і суседніх вёсак. Цяпер такой патрэбы няма, бо практычна ніхто нічога не сее, таму і прадаў. А вопыт спатрэбіўся.

Самы малады сярод камбайнераў — Валерый Татун. Тры гады таму яму даверылі новы камбайн. Спачатку хваляваўся, ці зможа плённа працаваць на ім. Але яму падуладны і трактар з сеялкай, і амкадор. Пайшла справа і на жніве. Цяпер Татун — нязменны лідар. Высокім намалотам спрыяе не толькі прадукцыйная тэхніка, але і руплівасць яе гаспадара.

У рабоце шчырыя ўсе, — хваліла ўдзельнікаў жніва галоўны аграном СП «Ляхаўшчына-агра» Марына Галубёнак. — Ім любыя цяжкасці пад сілу! Кожны разумее, што вырашчанае трэба ўб­раць без страт. Вось толькі надвор’е перашкаджае.

К абеду засвяціла сонца, збажыну абвеяла, і камбайны накіраваліся ва ўрочышча Дзядзінкі. З добрым настроем узяліся ўбіраць пшаніцу. Намалацілі па бункеру — як зноў заімжэў дождж, і работа спынілася.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
4 года назад 9 семей из Миорского района переехали на ПМЖ в д. Ковзаны
Областной профсоюз работников АПК отметил лучших механизатора и животновода ОАО «Новоселки-Лучай»
Первый хлеб нового урожая созрел на полях СХ «Ляховщина-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.