Урожай-2020. На полях ОАО «Камайский-агро» стартовала жатва

Сельское хозяйство

І сноп у дарогу

У пачатку тыдня ў нашай гаспадарцы стартавала жніво, якое падводзіць вынікі работы хлебаробаў. Першымі падрыхтавалі камбайны да выезду ў поле Уладзімір Ка­рыцька, Мікалай Махонь, бацька і сын Дуброўскія. Токар Юрый Юрэвіч прапанаваў адправіць іх па традыцыі: падарыць у дарогу сноп з калосся новага ўраджаю. Юрый яго і падрыхтаваў.

Правесці ўдзельнікаў жніва ў поле выйшлі ўсе, хто быў у майстэрні. Дырэктар ААТ «Камайскі-агра» Уладзіслаў Шаршнёў павіншаваў прысутных з пачаткам самага важнага і адказнага этапа ў сельскагаспадарчай вытворчасці, пажадаў моцнага здароўя, спрыяльнага надвор’я, ураджайнай нівы, бесперабойнай работы тэхнікі.

Паднесены сноп з трыцікале стаў прыемным сюрпрызам і ўзняў настрой камбайнерам. На пазітыўнай ноце яны, а таксама вадзіцелі Павел Кеўліч і Сяргей Бедунько рушылі на рапсавае поле ў мягунскім аддзяленні.

Святлана Лукашэнка, загадчыца склада гаруча-змазачных матэрыялаў ААТ «Камайскі-агра»
Фота аўтара



Читайте также:
Александр Яночкин каждый год добивается наивысших показателей на кормозаготовке
Юрий Гвоздов — абсолютный победитель среди механизаторов района и области
Хозяйства Поставщины начали обмолот семенных растений ранних злаковых культур и озимого рапса



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.