В атаке вся команда. ФК «Поставы-ПМЦ»—«Двина» (Верхнедвинск) — 6: 0

Спорт

Адразу пасля фінальнага свістка на гарадскім стадыёне загучалі авацыі. Так гледачы дзякавалі пастаўскім футбалістам за падоранае свята — прыгожую атакуючую гульню. Тыя ў адказ падышлі да трыбун і падзякавалі сваім балельшчыкам за падтрымку.

Буйная перамога прыйшла да пастаўчан у заключнай трэці матча, які пачаўся з іх бесперапынных атак. Ужо ў самым пачатку яны стварылі чатыры галявыя моманты для ўзяцця варот, але не рэалізавал іх.У сваю чаргу двойчы маглі вызначыцца і верхнядзвінцы. Аднак нашы выбілі мяч з лініі пустых варот, і ён трапіў у перакладзіну. Пад канец першага тайма сапернік крыху стаміўся, стаў парушаць правілы і зарабіў чатыры запар папярэджанні.

У другой палове сустрэчы пастаўчане яшчэ больш узмацнілі націск і дабіліся свайго. Спачатку цэнтрфорвард Яўген Ясюковіч на 56-й хвіліне ўдарам галавой адкрыў лік, а неўзабаве паўтарыў свой удалы манеўр.У нашых усё стала атрымлівацца выдатна. Замацаваў іх перавагу тэхнічным ударам над варатаром Андрэй Вілейта. На полі з’явіліся сем нашых маладых рэзервістаў, якія не зніжалі тэмпаў. Сапернікаў дэмаралізаваў на 79-й хвіліне сольны праход Мікіты Давідоўскага — лік на табло стаў 4:0, а каманда «Дзвіны» засталася ў меншасці пасля выдалення свайго абаронцы.

У канцоўцы наш Арцём Цітовіч двойчы вызначыўся і прынёс камандзе феерычную перамогу. Поспеху дабіліся Чашун, Танана (Хараў), Цітовіч, Рогач, Голубеў (Алейнікаў), Р. Зелянкевіч (М. Зелянкевіч), Карага (к) (Кабяк), У. Дубін (Давідоўскі), Д. Зелянкевіч (Пурлан), Вілейта, Ясюковіч (Каралёнак).

У трэцім туры дзеючы чэмпіён — ФК «Лепель» — дома разграміў (7:2) міёрцаў. Наш наступны сапернік — ФК «Глыбокае» — на сваім полі з лікам 2:0 перамог аршанцаў, але з-за выдаленняў страціў двух сваіх лідараў. Ва ўсходняй групе былі зафіксаваны такія вынікі: ФК «Сянно»—«Газавік» (Віцебск) — 1:2, «Днепр» (Дуброўна)—«Ніва» (Талачын) — 0:2, «Дзецкасельскі» (Гарадок)—«Прадцэнтр» (Віцебск) — 3:0.

18 ліпеня пастаўчане згуляюць на выездзе ў Глыбокім, а яшчэ праз тыдзень дома завершаць першы круг першынства гульнёй з аршанцамі.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Миоры» — 2:3
Большой футбол возвращается на стадионы Витебщины. Среди участников — ФК «Поставы-ПМЦ»
Противостояние на равных: ФК «Лепель»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.