«В этом году у мамы особенно много петуний, а папа держит фазанов». Семья Васильевых из д. Голбея

Общество

На радасць сабе і людзям

Завітаць у Голбею да Васільевых мяне запрасіла іх дачка Анастасія, паведаміўшы, якую прыгажосць ля хаты стварылі бацькі: «Сёлета ў матулі асабліва раскашуюць петуніі, а тата трымае фазанаў».

Вырашыла не адклад­ваць візіт і накіравалася ў вёску ў той жа дзень. Па дарозе хвалявалася: як знайду патрэбны дом? Але, пад’язджаючы да Голбеі, не заўважыць яго было немагчыма: дом літаральна патанае ў рознакаляровым моры кветак.

Размова з яго гаспадарамі завязалася ля невялічкага вадаёма — іх улюбёнага месца адпачынку. Алёна Эдуардаўна расказала, што дом узорнага парадку застаўся ў спадчыну ад бацькоў. І зараз яны з мужам імкнуцца трымаць марку.

Мая матуля, Вераніка Антонаўна, вельмі любіла кветкі, размаўляла з імі, укладвала ў іх душу, — гаварыла. — І мне, напэўна, перадалося гэта. Не было і дня, каб я не падышла да раслінак і не пагаварыла. Здаецца, і яны чакаюць сустрэчы са мной і ў адказ адорваюць асаблівым водарам.

На маё пытанне, з чаго ўсё пачалося, Аляксандр Савельевіч, не раздумваючы, адказаў, што якраз з гэтага вадаёма. Сёння ў ім водзіцца карась і лінь, якіх вельмі любіць вудзіць унук Алёша. Побач расце плюшч. Непадалёк размясціліся арэлі, каруселі, альтанка. А аздабляе ландшафт багацце кветак. Тут раскашу­юць цюльпаны, вяргіні, гваздзікі, ружы, лілеі, хрызантэмы, хоста… Апошнім часам Алёна Эдуардаўна займаецца петуніямі.

Безумоўна, шмат часу затрачваецца на догляд раслінак. Але, па словах гаспадыні, калі бачыш аддачу, то і сілы аднекуль з’яўляюцца. Дзе дрэнна рас­туць жывыя кветкі, там круглы год «квітнеюць» арыгінальныя штучныя, зробленыя з пластыкавых бутэлек. Працаваць на ўчастку гаспадыні дапамагае ўнучка Анечка, якая разам з братам прыязджае сюды на канікулы.

Астравок прыгажосці, створаны працавітымі рукамі гаспадыні, служыць месцам рэлаксацыі для ўсёй сям’і. Тут, сярод кветак, на лавачцы з панарамай на вадаём, і настрой паляпшаецца, і душа адпачывае.

Падчас размовы да нас далучыўся незвычайны госць — салавей, які, аказваецца, часта прылятае да шчырых гаспадароў і цешыць іх сваёй пералівістай трэллю, нібы дзякуе за прыгажосць і ўтульнасць.

Мае свой любімы занятак і галава сям’і. Аляксандр Савельевіч разводзіць цацарак, індыкоў, нядаўна набыў фазанаў і зараз марыць пра паўлінаў. Цікавае захапленне плануе развіваць.

Цяпер вальеры з птушкамі знаходзяцца за хатай, таму паназіраць за імі могуць нямногія. Добра было б перанесці іх бліжэй да дарогі, каб кожны жадаючы мог палюбавацца маімі гадаванцамі, — дзеліцца задумай гаспадар.

Святлана Шафаровіч
Фота аўтара



Читайте также:
Посмотрите, какую красоту создали Марина Скридлевская и ее семья возле дома в аг. Хотилы
В Трабутишках спасали аистенка по кличке Пушок. И спасли!
Сезон заготовок. Поставчане собирают и сдают ягоды и грибы в приемные пункты города



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.