На працягу многіх гадоў яна размяшчалася ў фае першага паверха будынка райвыканкама. Зразумела, што знаёмства жыхароў раёна і гасцей Пастаўшчыны з найлепшымі працаўнікамі і калектывамі, чые здымкі заносіліся на дошку, было абмежаваным: не ўсе ж наведваюцца ў адміністрацыйную ўстанову. Таму раённая ўлада вырашыла перанесці яе ў больш бачнае месца.
Зараз Дошка гонару ўстаноўлена перад будынкам райвыканкама. На ёй змешчаны фотаздымкі лаўрэатаў звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2019», пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках мінулага года. Пасля завяршэння 2020-га і падвядзення яго вынікаў будуць названы новыя імёны найлепшых працаўнікоў у розных галінах і перадавых калектывах. Іх фотаздымкі і з’явяцца на абноўленай Дошцы гонару. Райвыканкамам запланавана перагледзець умовы спаборніцтва з мэтай вызначэння пераможцаў у большай колькасці намінацый.
Фаіна Касаткіна
Фота Веранікі Філановіч