В Поставах открылись бар «Юла-паб» и «Галактика». Скоро в 6-м городке откроется мини-кафе «Феникс»

Важное Общество

На любы густ

«Галактыка», «Юла», «Фенікс»… Што аб’ядноўвае гэтыя розныя словы? Сапраўдныя пастаўскія гурманы падкажуць: менавіта так называюцца новыя пункты грамадскага харчавання ў нашым горадзе. Два з іх размясціліся ў раёне плошчы Камсамольскай і ўжо прынялі першых наведвальнікаў, яшчэ адзін вось-вось адкрыецца ў мікрараёне 6-га гарадка.

І «Галактыка», і «Юла» актыўна рэкламуюцца ў «Інстаграме». На іх старонках можна паглядзець здымкі інтэр’ера і страў, пачы­таць водзывы… Але, здаецца, гэта якраз той выпадак, калі лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачытаць у інтэрнэце. Таму накіроўваюся ў новыя аб’екты, каб самой іх ацаніць.

…На гадзінніку поўдзень, аднак, заходзячы ў «Галактыку», страчваеш адчуванне часу. Прыглушанае сіняе святло, карціны з планетамі і зоркамі, іншыя «касмічныя» дэталі ў інтэр’еры — здаецца, што трапіў у ноч. Прыгожую летнюю ноч.

Цяжка паверыць, што яшчэ летась гэта памяшканне мела вельмі сумны выгляд. Ад камфортнай абстаноўкі клуба «69», які тут раней працаваў, не засталося і следу. Стварыць яе нанова ўзяўся 25-гадовы пастаўчанін Ігар Парункевіч.

 

Пэўны час я працаваў у галіне грамадскага харчавання, — расказаў Ігар. — І з часам у мяне ўзнікла ідэя адкрыць сваю справу. Прычым у кармане на той момант у мяне было ўсяго 200 долараў. Купіў мультыварку, нож, прадукты для прыгатавання сушы і ролаў. Развозіў іх па гора­дзе заказчыкам. Потым задумаўся пра адкрыццё кафэ. Рамонт распачаў яшчэ да пачатку пандэміі каранавіруса. І калі ён «прыйшоў» у наш горад, за сваю справу стала трывожна. Але жадання займацца чымсьці іншым у мяне няма. Тым больш што ў аб’ект укладзена столькі сіл. Таму будзем працаваць і рабіць усё магчымае, каб наведвальнікам хацелася да нас вярнуцца.

У бары Ігар адкрыў VIP-пакой з камінам, дзе можна правесці вечар у спакойнай і камфортнай абстаноўцы. Нямала станоўчых эмоцый у дарослых выкліка­юць настольныя гульні. З задавальненнем у  «Галактыку» прыходзяць бацькі з дзецьмі. Малым даспадобы і незвычайны інтэр’ер памяшкання, і прысмакі, якія ёсць у меню. Ужо неаднойчы тут святкавалія масавыя дні нараджэння, юбілеі, у арганізацыі якіх дапамагаюць работнікі бара.

Да новага паба «Юла» ад «Галактыкі» рукой падаць. Ён адкрыўся больш чым месяц назад і мае ўжо нямала прыхільнікаў. Асабліва сярод спартыўных балельшчыкаў, бо па вечарах тут можна арганізаваць прагляд матчаў ці гонак «Формула-1».

— Раней дзеля гэтай мэты я ездзіў у Мінск. І ў спарт-бары пастаянна сустракаў пастаўчан, — гаварыў гаспадар «Юлы» Уладзіслаў Лашук. — Цяпер ехаць нікуды не трэба, што радуе мясцовых заўзятараў. Аднак гэта не значыць, што яны бу­дуць нашымі асноўнымі кліентамі. Зусім не. Да нас з задавальненнем прыходзяць і паабедаць, і проста пасядзець за кубкам кавы. Днём наведваюцца мамы з дзецьмі, для якіх на вялікім экране ўключаем мультфільмы. Вечарам збіраецца моладзь.

Прызнаюся, што першы месяц пасля адкрыцця працаваць было вельмі складана. Найперш маральна. Гэта як у першы клас прыйшоў — столькі новага, нязвыклага! Але паступова усё ўсталёўваецца. Рызыка? Яна існуе ў любым бізнесе. Усім вядомы выраз: хто не рызыкуе, той не п’е шампанскага…

Яшчэ гэты аб’ект для мяне шмат значыць таму, што мая мама (яе ўжо няма ў жывых) доўгі час працавала поварам, была сапраўдным прафесіяналам і заўжды марыла пра адкрыццё ўласнага пункта  грамадскага харчавання. Але ніяк не складвалася.  Атрымліваецца, што мы з жонкай хоць праз гады, але ўсё ж увасобілі ў жыццё яе мару.

Чаму ў паба такая назва? — задаю пытанне.

Гэта ў гонар мужа, бо ўсё жыццё ён працуе, круціцца як юла, — уступіла ў размову жонка Ула­дзіслава Алена. — Што да паба, дапамагаю, чым магу. Разам мы стараліся ўнесці ў яго работу, інтэр’ер штосьці новае, цікавае. Напрыклад, афіцыянты ў нас — выключна хлопцы.

Так, канкурэнцыя складваецца высокая, але мы яе не баімся: у кожнага чалавека свой густ, свае перавагі, а значыць у кожнага пункта ў горадзе будзе свой кліент.

Пастаўчанін Юрый Сіманька сваё міні-кафэ адкрые літаральна на днях. Яно размесціцца ў адрамантаваным будынку былога маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» ў мікрараёне 6-га гарадка — там не так даўно запрацавалі тры новыя магазіны. У міні-кафэ можна будзе пачаставацца марожаным і дэсертамі, заказаць піцу, у тым ліку на вынас. Яе дастаўка па горадзе будзе бясплатнай.

У сістэме грамадскага харчавання працую ўжо больш за 10 гадоў, — гаварыў Юрый, які доўгі час быў адным з саўладальнікаў кафэ-бара «Колесо». — Па адукацыі я повар, і гэта той выпадак, калі хобі стала любімай работай. Пачынаць штосьці заўжды складана, але галоўнае — верыць у сябе і справу, якой займаешся. І памятаць, што толькі якасная работа дазволіць табе трымацца на плаву.

Іна Сняжкова. Фота аўтара і з Instagram «Юлы-паба» и «Галактики«



Читайте также:
В Поставах открылся каяк-клуб «Маяк» для любителей активного отдыха (+видео)
Юная поставчанка Виктория Дунец участвует в модных показах и фотосессиях в Милане, Париже, Сеуле
Семейная экоферма «Подоляндия» — место, где отдыхают душой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.