В Поставах появились еще две безопасные зоны для движения пешеходов

Безопасность Важное

Для зручнасці пешаходаў і вадзіцеляў

У райцэнтры на дзве бяспечныя зоны дарожнага руху стала больш. У мінулую пятніцу рабочыя ўчастка па добраўпарадкаванні УП ЖКГ звузілі праезную частку дарогі на плошчы Леніна, а крыху раней абуладкавалі пешаходны тунэль на падыходзе да гімназіі.

Работнік УП ЖКГ Андрэй Адамовіч укладвае плітку на плошчы Леніна

Абодва рашэнні — ініцыятыва аддзялення ДАІ АУС райвыканкама.

Звужэнне праезнай часткі дарогі на цэнтральнай плошчы горада, насупраць універсама «Цэнтральны», дазволіць ліквідаваць «сляпую зону», якая ўтваралася з-за таго, што нядобрасумленныя вадзіцелі ставілі свае транспартныя сродкі ўшчыльную да пешаходнага перахода, — паведаміў начальнік аддзялення ДАІ АУС райвыканкама Аляксандр Арэхаў. — Гэта абмяжоўвала бачнасць іншым аўтамабілістам, што ў сваю чаргу стварала небяспеку для пешаходаў.

Зараз недахоп ліквідаваны, як і экстрэмальныя ўмовы руху па вуліцы Кааператыўнай. Тут з цяжкасцю размінаюцца грузавы і легкавы аўтамабілі. А калі да гэтых удзельнікаў дарожнага руху далучаліся яшчэ і пешаходы, то ім прыходзілася «ўціскацца» ў агароджу базы Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства. Самым правільным выйсцем было б зрабіць на дадзеным адрэзку тратуар, але, на жаль, гэта немагчыма з-за вузкай дарогі. Таму райвыканкам, ДАІ, кааператары і камунальнікі вырашылі зняць некалькі секцый агароджы і пабудаваць пешаходную зону. Тунэль асвятляецца электрычнасцю, на выхадзе з яго ўсталяваны турнікеты, каб дзеці выпадкова не выбеглі на дарогу, а праз яе пакладзены тратуарныя пліты да навучальнай установы.

Звесці да мінімуму аварыйную сітуацыю прызначана і абмежаванне хуткасці руху па праезнай частцы да 40 кіламетраў у га­дзіну. Новаўвядзенні прыйшліся даспадобы жыхарам навакольных вуліц. Калі некалькі дзён назад я фатаграфавала ўваход і выхад з пешаходнай зоны, мне гэта засведчылі некалькі чалавек. А яшчэ — прасілі ўладу падоў­жыць тратуар ад выхаду з тунэля да магазіна «Маладзёжны»: вельмі пыльная і дрэнная дарога на падыходзе да гандлёвай кропкі.

Новы пешаходны тунэль па вуліцы Кааператыўнай

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
В Поставах проводится санитарная обработка рекреационных зон для безопасности отдыхающих
В Поставском районе с начала года изъято 114 литров самогона, 1440 литров браги и 7 самогонных аппаратов
Хватило ненадолго! У взрослого оленя в парке между Юбилейной и 5-м городком уже оторвали хвост!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.