В Поставах проводится санитарная обработка рекреационных зон для безопасности отдыхающих

Безопасность

Для бяспекі адпачывальнікаў праводзіцца санітарная апрацоўка рэкрэацыйных зон райцэнтра.

Купальны сезон у разгары. Узмоцненаму «штурму» гарадскіх пляжаў спрыяе спякота, ад якой так і хочацца схавацца ў рэчцы ці возеры. Між тым каранавірус нікуды не знік, і па-ранейшаму актуальнымі застаюцца сацыяльнае дыстанцыраванне, нашэнне масак, частае мыццё рук. Пра гэта павінны клапаціцца самі людзі. А вось бяспека рэкрэацыйных зон — клопат замацаваных за імі арганізацый.

Напрыклад, камунальнікі адказваюць не толькі за чысціню на пляжах возера Задзеўскае і ракі Мядзелкі ў райцэнтры, але і за іх санапрацоўку.

Санітарную апрацоўку праводзіць рабочы па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Дзмітрый Мацук

— Дэзынфекцыю кантактных паверхняў — альтанак, раз­дзявалак, туалетаў, парэнчаў, санітарна-тэхнічнага абсталявання — праводзім штодня з 4 да 9 раніцы, — паведаміў майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Аляксандр Стоцік. — Для гэтага выкарыстоўваецца раствор гіпахларыду натрыю. Гэты хімічны сродак характарызуецца актыўнай дэзынфіцыруючай якасцю і характэрным пахам хлоркі.  Каб не кантактаваць з прэпаратам, наш работнік працуе ў спец­адзенні, пальчатках і рэспіратары. Апрацоўка паверхняў праводзіцца з дапамогай 12-літровага ранцавага апырсквальніка.

Аналагічным спосабам камунальнікі знішчаюць мяркуемы вірус на дзіцячых пляцоўках і прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных дамоў. Такія меры — рэкамендацыя Міністэрства аховы здароўя краіны. Яны неабходныя для прафілактыкі рэспіраторных інфекцый і COVID-19.

Для бяспекі адпачывальнікаў ведамства таксама раіць абслуговым арганізацыям забяспе­чыць зоны адпачынку сродкамі для гігіены рук — мылам ці антысэптыкам. Скарыстацца імі на пляжах Мядзелкі і Задзеўскага можна толькі днём, бо спробы пакінуць іх на ноч прыводзяць толькі да адной развязкі — знікнення сродкаў дэзынфекцыі. Відаць, некаму ва ўласнай гаспадарцы яны больш патрэбныя, чым усім гараджанам.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Лесная охрана ежедневно патрулирует лесной фонд и делает подворный обход жителей
Чувства не знают границ. Двое литовцев нарушили границу ради знакомства с белорусской девушкой
Сморгонская пограничная группа напоминает о правилах нахождения в пограничной зоне и полосе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.