В Трабутишках неравнодушные люди спасали аистенка по кличке Пушок. И спасли!

Важное Экология

Да выраю зажыве?

На здымку — бусляня Пушок, юны «жыхар» аграсядзібы «Трабуцішкі», што на Лынтупшчыне. «Птушка і птушка, нічога незвычайнага», — падумаеце. Насамрэч тое, што яна стаіць на абедзвюх нагах, — ужо дасягненне, якому шчыра радуюцца гаспадары. Бо некалькі тыдняў назад бусляня разам з буслянкай упала на зямлю, шансаў на выратаванне птушачкі амаль не было. Але гэта якраз той выпадак, калі чалавек прыродзе сябар…

Хату ў Трабуцішках мы купілі 15 гадоў назад, гняздо на слупе было ўжо тады, — расказваў гаспадар сядзібы Юрый Фурс. — Буслы сюды прылятаюць кожны год, яны ўжо для нас як родзічы. Кожную вясну чакаем іх з нецярпеннем, пастаянна паглядаем на буслянку: вярнуліся з выраю ці не? А як убачым, што на месцы, душа радуецца.

Сёлета пасля зімоўкі гняздо нахілілася набок. Гэтаму паспрыялі вятры і тое, што буслы разбудавалі свой дом да сапраўды ўнушальных памераў. Падчас адной з чэрвеньскіх навальніц ён наогул зваліўся са слупа на зямлю.

Калі гэта здарылася, у сядзібе быў сын, — прыгадаў Юрый Антонавіч.У бусляняці, якое ён знайшоў сярод галля, была зламаная нага. Антон аднёс птушку ў кузню (там яна і пераначавала), пакарміў. Вельмі даспадобы прыйшліся Пушку злоўленыя ў нашым ставе акунькі і плотачкі, з’еў каля дзясятка. Але што з ім рабіць далей? Патэлефанавалі ў РАНС, тыя — у раённую інспекцыю па ахове навакольнага асяроддзя. У выніку з Лынтуп прыехаў вет­урач. Ён наклаў «хвораму» шыну, забінтаваў нагу. Дарослыя буслы пры гэтым далёка не адляталі: садзіліся на дах хаты, за ўсім назіралі.

Потым Фурсы вырашылі выклікаць электрыкаў, каб падняць на слуп рэшткі гнязда і Пушка. Першы, які прыехаў, сэнсу ў такой «спецаперацыі» не бачыў: маўляў, калі птушаня чапалі людзі, то дарослыя буслы яго ўжо не прымуць. Другія згадзіліся дапамагчы.

Калі пачалі варушыць гняздо, каб зрабіць з яго новае, то знайшлі ў ім яшчэ адно бусляня. Праўда, яно было вельмі слабым, і дарослыя птушкі выштурхнулі яго з буслянкі, — працягваў аповед гаспадар аграсядзібы. — А вось Пушка прынялі адразу. Ён ужо падужэў, можа стаяць на абедзвюх нагах, праўда, пакуль перамінаецца з адной на другую. Бацькі па чарзе прылятаюць да дзіцяці, бо ўтраіх на новым, значна меншым, гняздзе не памяшчаюцца. Апетыт у малога, дарэчы, выдатны, расце як на дражджах! Ужо і Пушком язык не паварочваецца называць. Глядзім на яго і цешымся. Дзякуй усім, хто дапамог выратаваць бусляня!

Буслы — адна з візітных картак трабуцішскай аграсядзібы. Нездарма яны красуюцца на яе лагатыпе. Шматлікія турысты з года ў год не перастаюць здзіўляцца, як блізка ад дома пасяліліся птушкі. А гэта яўная прыкмета таго, што і месца, і людзі, якія тут жывуць, добрыя. Сваім учынкам яны яшчэ раз гэта пацвердзілі.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Вы видели когда-нибудь кур, которые пасутся на деревьях? Нет? Показываем!
На спортивно-туристическом комплексе «Озерки» появилась мини-птицеферма
На пруду на въезде в 6-й городок поселилась лебединая семья
Поставчанину Николаю Довманту посчастливилось сфотографировать лисят



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.