Валентина Воробьева — оператор по доращиванию телят фермы «Сухаришки» ОАО «Яновица-агро»

Сельское хозяйство

Песціць, нібы дзетак

Валянціна Вараб’ёва — аператар па дарошчванні цялят фермы «Сухарышкі» ААТ «Янавіца-агра». Любоў да жывёлы вясковай дзяўчыне перадалася ад маці, якая больш за 40 гадоў адпрацавала даяркай. Валя з дзяцінства ўмела даіць карову, па­іць малаком цялят. Пасля школы пайшла вучыцца ў Пастаўскае прафтэхвучылішча на лабаранта. Замуж выйшла ў Літву, уладкавалася на швейную фабрыку ў Гадуцішках.

Муж — з суседніх Гудэлішак, але ў свой час з маці выехаў адтуль, — расказвала Валянціна. — Нас абаіх цягнула на радзіму, і мы вярнуліся ў Палессе. Папрасілі ў кіраўніцтва гаспадаркі дом у Сухарышках, дзе жылі мае бацькі. Працаваць я пайшла на мясцовую ферму. Нарадзіла чатырох дачушак, а ні адзін дэкрэтны не адбыла поўнасцю. За дзяўчынкамі прыглядвалі бацькі, дапамагаў брат, а я рупілася на ферме.

Выраслі дочкі, у іх ужо свае сем’і: дзве жывуць у Паставах, трэцяя — у Лынтупах, чацвёртая — у Літве. Вараб’ёвых радуюць пяцёра ўнукаў. А Валянціна па-ранейшаму шчыруе на ферме. У групу набірае цялятак, якім 10 дзён ад роду, і гадуе іх да вагі ў 150-200 кілаграмаў.

Аснова эфектыўнага росту закладваецца ў першыя тры месяцы, — тлумачыла Валянціна Вараб’ёва.Таму менавіта ў гэты перыяд даглядаць маладняк трэба асабліва старанна. Кожнае цялятка — як малое дзіця. Асабліва трэба песціць цялушачак, каб вырасціць з іх прадукцыйных кароў. Крыху лягчэй бывае зімой, пакуль няма масавых ацёлаў і ў групе мала гадаванцаў. А пачынаючы з Новага года і дзесьці да лістапада клопатаў хапае.

У 6 гадзін аператар ужо на ферме. Абходзіць сваіх падапечных, вопытным вокам вызначае стан іх здароўя. Калі разумее, што некаторае цяля недамагае, выклікае спецыяліста. Затым раздае камбікорм, поіць малаком, раскладвае сена, старэйшым — сянаж, чысціць і падсцілае саломай стойлы. Ферма пабудавана даўно, механізацыі, акрамя выдалення гною, ніякай, таму працаваць няпроста. Добрыя прывагі дасягаюцца дзякуючы найперш старанню і адказнасці аператараў.

А на якой рабоце няма цяжкасцей? — працягвала Валянціна. — У нас дружны калектыў, усе працавітыя. Разам са мной працуюць мая братавая Оля Гарбуль і стрыечная сястра мужа Марына Голева. Падвозчыкамі — іх мужы: Леанід (мой родны брат) і Васілій. Калі трэба, кожны гатовы ў любую хвіліну падмяніць адзін аднаго, дапамагчы.

У вёсцы Сухарышкі толькі тры жылыя дамы. У адным з іх жывуць Вараб’ёвы. Трымаюць карову, іншую жыўнасць. Да баць­коў часта наведваюцца дочкі з сем’ямі. І не толькі каб адпачыць ад гарадской мітусні, але і каб дапамагчы нарыхтаваць сена, пасадзіць і выкапаць бульбу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Областной профсоюз работников АПК отметил лучших механизатора и животновода ОАО «Новоселки-Лучай»
Первый хлеб нового урожая созрел на полях СХ «Ляховщина-агро»
Урожай-2020. На полях СХ «Ляховщина-агро» продолжается жатва



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.