Выпускник Военной академии поставчанин Александр Петух получил лейтенантские погоны и диплом

Приграничье

Лейтэнанцкія пагоны і дыплом атрымаў выпускнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пастаўчанін Аляксандр Петух.

А здаецца, толькі ўчора хлопец стаяў перад выбарам навучальнай установы. Прафесія ваеннага прывабіла прэстыжам. Паступіў на факультэт ракетных войск, артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

— Удзячны сваім настаўнікам з СШ №2, а найперш выкладчыкам фізкультуры і здароўя — Аляксандру Гатоўчыку і Вячаславу Гінько, — гаварыў Аляксандр Петух. — Фізпадрыхтоўка адыгрывае немалаважную ролю ў маёй прафесіі.

Пяць гадоў вучобы ў акадэміі былі насычанымі. Аляксандр вызначаўся не толькі добрай фізічнай падрыхтаванасцю, дысцыплінаванасцю, цягай да глыбокіх ведаў, але і актыўнасцю ў грамадскім, культурным жыцці ўстановы. Ён здольны, мэтанакіраваны, рознабакова развіты, з самым высокім рэйтынгам на курсе і адзін з найлепшых выпускнікоў Ваеннай акадэміі. Курсант двойчы быў удастоены гонару ўдзельнічаць у святочных парадах: да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя Вялікай Перамогі. У мінулым годзе прысутнічаў на сустрэчы выкладчыкаў і курсантаў Ваеннай акадэміі з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам і сядзеў побач з Наталляй Качанавай, якая на той час была кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта.

— За маімі поспехамі стаіць не толькі асабістае старанне, але і намаганні выкладчыкаў, — працягваў Аляксандр. — Тэмай маёй дыпломнай была «Распрацоўка прапаноў па паляпшэнні праветрывання артылерыйскіх боепрыпасаў», а яе кіраўніком — прафесар кафедры ўстройства і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення, кандыдат тэхнічных навук, палкоўнік у адстаўцы Іван Жалудок. Шмат пройдзена з камандзірам дывізіёна маёрам Барысам Пернакоўскім і начальнікам курса маёрам Аляксеем Пляшковым.

Прафесія афіцэра — гэта не толькі прэстыж, гарантыя працаўладкавання, годная зарплата і магчымасць кар’ернага росту, але і вялікая адказнасць. Я не баюся цяжкасцей і перашкод, маю сілу волі. Гэта і дапамагае дасягаць мэты.

Наперадзе ў Аляксандра — месяц адпачынку. Правядзе яго ў родным горадзе разам з бацькамі Ганнай Іванаўнай і Уладзімірам Раманавічам, малодшым братам Арцёмам і сястрычкай Арынай. Дарэчы, Арцём — выпускнік Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і лаўрэат Еўразійскай прэміі ў галіне вынаходніцтва (па ўзнагароду ездзіў у мінулым годзе ажно ў Казахстан). Арыне 5 гадоў, але яна ўжо робіць упэўненыя крокі ў дзіцячым мадэльным бізнесе. Карацей, бавіць вольны час ра­зам будзе цікава.

Першым месцам службы лейтэнанта Петуха стане 25-ы арсенал ракетна-артылерыйскага ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у пасёлку Коласава недалёка ад Мінска. Пажадаем маладому афіцэру ўдачы.

Анна Анішкевіч
Фота з архіва Аляксандра Петуха



Читайте также:

1 июля исполняется 60 лет 32-й ракетной дивизии и микрорайону 5-го городка в Поставах


Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.