Заботу — каждому! Оператор по уходу за животными на доращивании ОАО «Новоселки-Лучай» Александр Журов

Сельское хозяйство

Увагу – кожнаму з паўтысячы

Менавіта столькі цялят у групе аператара па доглядзе жывёлы на дарошчванні ААТ «Навасёлкі-Лучай» Аляксандра Журава. 

Заходзім у памяшканне, дзе ўтрымліваюцца гадаванцы. Тыя адчуваюць чужога і адразу палохаюцца, аддаляюцца ад кармушак. Але, пачуўшы голас свайго гаспадара, цягнуцца да яго рук пысамі. Саша ідзе паміж стойламі, ласкава гаворыць з жывёлай, ацэньвае яе апетыт і паводзіны.

— Калі цяля захварэла, то гэта адразу бачна, асабліва па корме, — тлумачыць. — Зразумеўшы па знешніх прыкметах, што нешта не так, паведамляю пра гэта спецыялістам ветэрынарнай службы. Яны неадкладна прымаюць меры.

У групу Саша набірае цялят прыкладна 6-месячнага ўзросту і гадуе іх да года. Цялушкі ідуць на ўзнаўленне статка, бычкі — на адкорм на кругласутачнае ўтрыманне ў полі.  Група пастаянна абнаўляецца.

Хлопец нарадзіўся ў Віцебску. А калі яму было каля двух гадоў, сям’я перабралася з абласнога цэнтра ў Навасёлкі. Закончыў мясцовую школу, затым — Пастаўскі дзяржаўны каледж, асвоіў спецыяльнасці вадзіцеля, электрыка, слесара. Некаторы час працаваў на ГАЗоне, камбайне. Ды адчуваў, што тэхніка — не яго прызванне. Нярэдка даводзілася бываць на ферме, якой загадвае маці Наталля Мацур. Прыглядаўся да работы аператараў і ўсё  часцей задумваўся пра тое, каб памяняць прафесію.

— Жывёлу люблю, — расказваў. — Ды і вольнага часу тут больш, чым на працы ў полі. Я і жонку ўгаварыў перайсці на ферму. Калі стараешся — ёсць добрыя вынікі, а адпаведна і нядрэнная зарплата.

Наталля родам з Відзаў. У пастаўскім каледжы вывучылася на прадаўца. Некаторы час працавала ў магазіне ў Коўзанах.

— Калі мы пажаніліся, крыху пажылі з бацькамі, — расказваў Аляксандр. — Але хацелася самастойнасці. І кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла нам дом. У сям’і падрастае сямімесячны Яраслаў. Так што вольны час прысвячаю сыну. А часам і на рыбалку ўдаецца вырвацца.

На ферму Аляксандр Жураў спяшаецца тры разы на дзень. Абавязкі нескладаныя: пачысціць стойлы, раздаць муку, падправіць кармы, якія ў кармушкі закідвае трактар.

— Вядома, што галоўная ўмова атрымання высокіх прываг  — кармленне, — гаварыла загадчыца навасёлкаўскай фермы Вікторыя Вартазаран. — Але не менш важны чалавечы фактар. Сашу 26 гадоў, сярод жывёлаводаў ён самы малады, але старанны. Душой хварэе за жывёлу, сочыць за іх рацыёнам, чысцінёй у стойлах.  У яго групе 100-працэнтная захаванасць маладняку. Гэта сведчыць пра тое, што аператар вельмі адказна выконвае свае абавязкі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
У оператора по доращиванию молодняка СП «Дуниловичи-агро» Екатерины Шитько свои методы работы
Доярка ОАО «Хотилы-агро» Александра Юргилевич обогнала соперниц по надоям в 2 раза
По 16 кг молока дает каждая корова в филиала агростройпредприятия «Рассвет Поставский»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.