Знать и решать насущные вопросы граждан — главная задача местной власти

Местная власть

Ведаць і вырашаць надзённыя пытанні грамадзян заклікана мясцовая ўлада.

Пра гэта ў чарговы раз гаварылася ў аўторак на сустрэчы старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто з калектывам Юнькаўскага сельвыканкама і работнікамі ўстаноў культуры.

Адрозненне Юнькаўскага сельсавета ад іншых — у ім шмат населеных пунктаў, прылеглых да райцэнтра. У гэтым ёсць як станоўчыя, так і адмоўныя моманты. Напрыклад, не можа не хваляваць тое, што многія вясковыя жыхары ўладкоўваюцца на работу не на сельгаспрадпрыемства, а ў арганізацыі райцэнтра. З іншага боку — прыгарадныя вёскі не застаюцца пустымі. Іх аблюбавалі дачнікі. Купляюць і добраўпарадкоўваюць старыя хаты, будуюць новыя. І не толькі для адпачынку. Старшыня сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі адзначыў, што дачнікі старанна апрацоўваюць прысядзібныя ўчасткі, вырошчваюць садавіну і агародніну, шмат увагі надаюць добраўпарадкаванню. А яшчэ не без гонару паведаміў, што сёлета, за першае паўгоддзе, на тэрыторыі сельсавета зда­дзены ў эксплуатацыю 4 новыя дамы, яшчэ 2 запланавана здаць у ліпені. Другое жыццё ўдыхнулі новыя гаспадары ў будынак былой шыркаўскай школы. Некалькі месяцаў назад тут гасцінна расчыніла дзверы выдатна абуладкаваная аграся­дзіба «Гармонія».

Ідзе ажыўленая размова Пятра Курто з калектывам Юнькаўскага сельвыканкама і работнікамі ўстаноў культуры

А як не ўзгадаць пра станцыю абезжалезвання вады, якая ўве­дзена ў эксплуатацыю ў Юньках у мінулым годзе? Да гэтага ў вяскоўцаў было шмат нараканняў на яе якасць. Нарэшце праблема вырашана.

Кожны дзень прыносіць новыя клопаты як жыхарам сельсавета, так і прадстаўнікам мясцовай улады. Летам шмат сіл патрабуе добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Асаблівая ўвага звернута на помнікі і абеліскі, якія ўшаноўваюць памяць землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нязменны клопат — і навядзенне парадку на могілках. Многае зроблена ў цэнтры сельсавета — Юньках. У лепшы бок мяняецца выгляд парку. Ля адміністрацыйных будынкаў, уздоўж цэнтральнай вуліцы высаджаны кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі. Жыхары мнагакватэрных дамоў самі памалявалі іх фасады, рамантуюць балконы. І гэта пахвальна. Але, на жаль, далёка не ўсе вяскоўцы клапоцяцца пра добраўпарадкаванне. Некаторых грамадзян цяжка прымусіць нават абкасіць прыдамавую тэрыторыю.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто гаварыў у Юньках пра тое, якія першачарговыя задачы трэба аператыўна вырашаць на месцы, як яшчэ больш актывізаваць работу з людзьмі і максімальна далучаць іх да агульных спраў. У сваю чаргу слушныя прапановы выказалі і ўдзельнікі сустрэчы.

За 7 месяцаў плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 1 100 квадратных метраў жылля. Гэта найвышэйшы паказчык сярод сельсаветаў раёна.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Помощник Президента РБ Анатолий Линевич провёл телефонную линию и приём граждан в Поставах
Что изменилось на ПУП «Завод Белит» с приходом нового директора Игоря Прохоренко?
Интервью с директором Поставского молочного завода Константином Гайлевским



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.