21 августа Поставы посетил министр экономики Республики Беларусь Александр Червяков

Важное Местная власть

Пытанні павінны вырашацца на месцах

21 жніўня Паставы наведаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Чарвякоў. Ён правёў прыём грамадзян і пабываў на вытворчым унітарным прадпрыемстве «Завод «Беліт».

У райвыканкам на прыём да міністра прыйшлі двое пастаўчан. Адзін з іх папрасіў патлумачыць лёс яго грашовых укладаў, зробленых у студзені 1991 года. У руках мужчына трымаў 2 ашчадныя кніжкі з укладамі на 16 і 10 тысяч рублёў. Улічваючы, што долар на той час каштаваў менш за адзін рубель, сума, згадзіцеся, немаленькая. Уклады былі аформлены на жонку, якая ўжо памерла.

Аляксандр Чарвякоў (у цэнтры), Сяргей Чэпік і Ігар Прахарэнка ў час наведвання завода «Беліт»

Выслухаўшы чалавека, Аляксандр Віктаравіч адказаў:

— У такую складаную сітуацыю трапілі не вы адны. Грошы страцілі многія людзі, якія жылі ў СССР і раптам прачнуліся ў іншай дзяржаве. Апошні Указ Прэзідэнта па кампенсацыі укладаў савецкіх часоў дзейнічаў у Беларусі да 2007 года. Нарматыўныя акты, якія маглі б вырашыць пытанне па вашых укладах, не дзейнічаюць ужо 13 гадоў. Аднак ваша сітуацыя нестандартная. Таму мы зробім запыты ў Міністэрства фінансаў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца рэгулятарамі гэтых укладаў. Пісьмовы адказ вам будзе дасланы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Яшчэ адзін жыхар нашага горада, які звярнуўся на прыём да міністра эканомікі, з 2015 года не можа афор­міць тэхнічны пашпарт на дом і гаспадарчыя пабудовы, якія знаходзяцца на мяжы двух яго ўласных участкаў. Аляксандр Чарвякоў папрасіў сабраць пакет дакументаў, які перадасць у Дзяржкаммаёмасць. І дадаў, што  такія пытанні павінны вырашацца на ўзроўні раёна, а не міністэрства.

Аляксандр Чарвякоў вядзе прыём у райвыканкаме

—Як бачым, праблемы ўзнікаюць на роўным месцы,— адзначыў Аляксандр Віктаравіч. — Адпаведныя службы не разбяруцца ў пытанні, а людзі потым скардзяцца, што ўлада недапрацоўвае. Гэтага нельга дапускаць. Сёння як ніколі важна разумець патрэбы насельніцтва на месцах і прымаць тыя рашэнні, якія  зменшылі б колькасць зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі. Прызнаю, што даць аператыўныя адказы на пытанні часам не дазваляе недасканаласць заканадаўства. Сёння органамі дзяржкіравання пераглядаюцца тыя нарматыўна-прававыя акты, якія замаруджваюць працэсы вырашэння праблем. Галоўная задача, у тым ліку і Міністэрства эканомікі, — сфарміраваць усім зразумелае заканадаўства, каб чалавек мог звярнуцца да прадстаўнікоў ўлады і адразу атрымаць адказ.

Таксама падчас свайго рабочага візіту Аляксандр Чарвякоў у суправаджэнні старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка і першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Алега Мацкевіча наведаў завод «Беліт». Там адбылася размова з дырэктарам прадпрыемства Ігарам Прахарэнкам. Міністр таксама пабываў у цэхах — пазнаёміўся з вытворчасцю тэхнічнай сурвэткі і распытаў завадчан пра пытанні, якія іх хвалююць.

 Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Помощник Президента РБ Анатолий Линевич провёл телефонную линию и приём граждан в Поставах
Знать и решать насущные вопросы граждан — главная задача местной власти
Владимир Матвеев провел прямую линию, прием граждан и встретился с трудовыми коллективами Поставщины



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.