Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Миоры»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:1

Спорт

Неспрыяльны збег абставін

ФК «Міёры»—ФК «Паставы-ПМЦ» — 3:1

Перапынак у абласным першынстве расцягнуўся на месяц, што асабліва негатыўна адбілася на камандах, якія не ўдзельнічалі ў кубкавым турніры. Неспадзявана ў нашай камандзе, якая была ў неаптымальным функцыянальным стане, яшчэ і захварэў асноўны варатар, а ў яго зменшчыкаў не атрымалася прыехаць на сустрэчу. Сапернік, наадварот, узмацніў свой склад. У выніку першы тайм у пастаўчан не атрымаўся, праходзіў пад дыктоўку міёрцаў.

Нашым цяжка было стрымліваць праходы навічка саперніка Артура Шаўцова, які мае вопыт гульняў у 2-й лізе чэмпіянату Беларусі. Ён адкрыў лік на 8-й хвіліне, і акрыленыя гаспадары загулялі на куражы. Пастаўчане маглі адыграцца, але Ігар Павініч з блізкай адлегласці прабіў вышэй варот, а неўзабаве Мікіта Зелянкевіч замест удару па варотах аддаў лішні пас. Перад перапынкам нашы двойчы памыліліся ў цэнтры поля, і міёрцы двойчы вызначыліся.

Атаку міёрцаў спыняе абаронца пастаўчан Арцём Цітовіч

Другая палова паядынку пачалася на сустрэчных курсах. Заключныя паўгадзіны пастаўчане цалкам дамінавалі. Аднак суддзя не назначыў пенальці ў вароты міёрцаў, не разабраўся ў сітуацыі і вынес папярэджанне нашаму абаронцу Вадзіму Танане, хоць таго збілі ў чужой штрафной. Да гонару гасцей, яны змагаліся да канца, стварылі шэраг момантаў, каб адыграцца. Аднак толькі на 90-й хвіліне Андрэй Вілейта ўдала завяршыў шматхадовую камбінацыю. На большае ў нашай каманды часу ўжо не засталося. Два розныя таймы супраць міёрцаў правялі Пурлан (Хараў), Танана (Кабяк), Цітовіч, Голубеў, Міснік (У. Дубін), Д. Зелянкевіч, Павініч, Карага (к) (Дзеўгуць), М. Зелянкевіч (Давідоўскі), Ясюковіч, Вілейта.

У фінале розыгрышу Кубка вобласці віцебскі «Газавік» ва ўпартай барацьбе перамог (1:0) аршанскі «Дарожнік-Мясакамбінат». У складзе газавікоў ганаровы трафей і залаты медаль заваяваў выхаванец акадэміі ПМЦ Аляксандр Канонік. У мінулым туры ў нашай групе адбыўся яшчэ адзін матч — «Дзвіна» (Верхнядзвінск)—ФК «Глыбокае» (1:4). У наступным пастаўчане згуляюць дома з дзеючым чэмпіёнам вобласці — камандай Лепеля.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы-ПМЦ»— 1:2
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Дорожник-Мясокомбинат» — 1:2
Следующий матч — решающий. Продолжается  борьба за Кубок области по футболу
На ФОКе по улице Советской обновилась женская раздевалка, на очереди — мужская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.