Игорь Вшивков покинул Поставы 38 лет назад. Но малая родина постоянно живет в его сердце

2018-2020 год — Год малой радзімы

У сэрцы назаўсёды

Ігар Вшыўкаў пакінуў Паставы 38 гадоў назад. Як аказалася, назаўсёды. Але малая радзіма пастаянна жыве ў яго сэрцы.

У 1982 годзе юнак паступіў у Вільнюскае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі. Пасля яго заканчэння трапіў служыць на Урал.

— Незайздроснае месца. Вакол воінскай часці — толькі лясы. Чатыры гады жылі ў вагончыках, па тры чалавекі ў кожным, — успамінае маёр у адстаўцы Ігар Вшыўкаў. — Жадаючых служыць у нашай часці не было. Многія не даязджалі на замену. Цяжкасцей хапала, але я праслужыў там 15 гадоў. Стварыў сям’ю, пабудавалі дом з усімі выгодамі. Мая Оля родам з Омскай вобласці, а пазнаёміліся мы на Урале. Там жа нарадзіліся і два нашы сыны.

Ігар і Вольга Вшыўкавы і ў пастаўскім Парыжы пабывалі

З арміі Ігар звольніўся ў 2002 годзе. Безумоўна, цягнула ў Беларусь, на малую радзіму. Але на сямейным савеце прынялі рашэнне застацца на Урале. Тут ужо трывала былі пушчаны іх карані: жыллё, работа, сябры, знаёмае акружэнне. Месцам пастаяннай прапіскі стаў горад Няўянск. А месцам сілкавання душы і сэрца для Ігара — Паставы. Палюбіла мужаву радзіму і Вольга. У кожны прыезд яна захапляецца чысцінёй і парадкам на беларускай зямлі, прыветлівасцю людзей. Свякроў навучыла гатаваць беларускія стравы — дранікі, халаднік і іншыя, і яны падабаюцца ўсёй сям’і. Кожны раз змалку з радасцю ехалі ў Паставы да бабулі Міша і Сяргей. Яны ўжо дарослыя. Атрымалі добрую адукацыю, працуюць у праваахоўных органах. Сёлета атрымалася прыехаць толькі бацькам, і то на непрацяглы тэрмін.

— Але і гэтага дастаткова, каб «падзарадзіцца», — гаварыў Ігар Вшыўкаў. — Брат Сяргей звазіў нас з жонкай у Хатынь, на Курган Славы, Нарач, у Мосар. Раней пабывалі ў Міры, Нясвіжы, Гярвятах, на Браслаўскіх азёрах. Прыгожа і ў нашых Азёрках, гарадскім парку. Па-добраму зай­здрошчу брату Сяргею, якому пашчасціла завяршаць службу ў родным горадзе і застацца тут напастаянна. Усё, што бачу ў Беларусі, радуе. Заўсёды прыемна чуць ад сяброў і знаёмых расіян добрыя водзывы пра маю малую радзіму, якой ганаруся.

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Читайте также:
В Поставах открылись бар «Юла-паб» и «Галактика». Скоро в 6-м городке откроется мини-кафе «Феникс»
Благоустройство. На кладбищах Волковского сельсовета всегда поддерживается порядок
Сначала помогал папе, а потом втянулся… 19-летний Валерий Чернявский создает кованые шедевры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.