Иван Кейзик из д. Кейзики ухаживает за аистом, выжившим после падения гнезда

Важное Экология

Не пакінулі ў бядзе

Сёлета выпадкі, калі моцным ветрам скідвае бусліныя гнёзды, — не навіна. Чарговы здарыўся ў Кейзіках.

Мне патэлефанаваў Іван Кейзік з вёскі Кейзікі і паведаміў, што даглядае бусляня, якому пашчасціла выжыць. Пры сустрэчы з гэтым неабыякавым чалавекам я даведалася, што дуб, на якім была буслянка, падчас буры ўпаў, рассчапіўшыся на дзве паловы. Дарослыя буслы не пацярпелі. А вось малым дасталася. З трох птушанят спачатку выжылі двое. Яны жаласліва пішчалі, просячы дапамогі. Іван Іванавіч змайстраваў з рэшткаў разбуранага гнязда новае і пасадзіў туды малых. На жаль, праз дзень памерла яшчэ адно…

— Борку (такую мянушку атрымала бусляня, якое выжыла аўт.) пашчасціла, — расказваў Іван Кейзік. — Зараз ён адчувае сябе нядрэнна. Спачатку я збіраў яму вінаградных слімакоў, потым пашырыў меню рыбай і курыным філе. Дапамагаюць даглядаць бусліка
і іншыя вяскоўцы. Хтосьці з іх прынёс яму нават вужа.

Не з пустымі рукамі прыехала фатаграфаваць Борку і я, прыхапіўшы з сабой у якасці гасцінца некалькі жаб. Майму новаму знаёмаму прысмакі спадабаліся, і ён аддзячыў мне за гэта гучным клёкатам.

Святлана Шафаровіч. Фота аўтара



Читайте также:
В Трабутишках спасали аистенка по кличке Пушок. И спасли!
На пруду на въезде в 6-й городок поселилась лебединая семья
На спортивно-туристическом комплексе «Озерки» появилась мини-птицеферма



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.