Вышэйшую адукацыю – па мэтавым накіраванні прапануе атрымаць выпускнікам школ упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
— Спецыялісты сельгасвытворчасці сёння запатрабаваныя, — расказвала інспектар аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Людміла Шубелька. — Менавіта таму выпускнікам школ выдаюцца мэтавыя накіраванні для паступлення ў навучальныя ўстановы сельгаспрофілю. А маладым людзям, якія заканчваюць вучобу ў іх, заўсёды гарантавана працаўладкаванне па спецыяльнасці.
— І куды яшчэ магчыма паступіць? — цікаўлюся ў Людмілы Лявонаўны.
— Вакантныя бюджэтныя месцы на спецыяльнасці «Заатэхнія», «Агародніцтва» і «Аграхімія і глебазнаўства» ёсць у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, «Заатэхнія» — у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Гэтыя ВНУ прадоўжылі прыём абітурыентаў да 13 жніўня.
— Якія дакументы неабходна туды падаваць?
— Спіс стандартны: заява на імя рэктара, арыгінал атэстата, даведка пра стан здароўя ўстаноўленага ўзору, пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу, 6 фотаздымкаў 3х4 і сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па хіміі і біялогіі (дастаткова 7 балаў) за бягучы або мінулы год.
— А куды трэба звяртацца, каб заключыць мэтавы дагавор?
— У аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама (каб. 89). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-07-41, 8(029)812-65-03.
— Што гарантуе мэтавы дагавор?
— Кожны месяц — даплаты ад 2 да 8 базавых велічынь да асноўнай стыпендыі, абавязковае размеркаванне пасля заканчэння вучобы і працаўладкаванне па месцы заключэння дагавора, а таксама даплаты падчас работы. У спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй заўсёды ёсць перспектыва кар’ернага росту. Таму запрашаю тых, хто яшчэ не вызначыўся з далейшай вучобай, набыць сельскагаспадарчую прафесію.
Гутарыла Анна Анішкевіч
Читайте также:
На выездном совещании в Новоселках обсудили вопросы подготовки школы к новому учебному году
КАЛІЦКІ Валерый Мечыслававіч — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Паставы»
Сарока Раіса Дзмітрыеўна — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Юнькаўская базавая школа»