Какой ремонт сделан этим летом в школах Поставщины?

Образование

Касметычны і бягучы

Як толькі заканчваецца чарговы навучальны год, пусцеюць класы і калідоры, ва ўстановах адукацыі пачынаецца іх рамонт. У адных патрабуецца толькі касметычны, у іншых – бягучы, а то і капітальны. Пра тое, што зроблена гэтым летам, «Пастаўскаму краю» расказвае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава.

—Падрыхтоўка ўсіх 32 устаноў адукацыі практычна завершана. Зроблена нямала. З раённага бюджэту прафінансаваны буйныя аб’екты. Напрыклад, на рамонт дахавага пакрыцця Навасёлкаўскай СШ і СШ №3, выдзелена 58,5 тысячы рублёў. Рамонт харчблока ў СШ №2 абышоўся ў 28 тысяч рублёў. Устаноўлена абсталяванне для дзетсадаўскіх груп у Курапольскай базавай школе, якая з 1 верасня бягучага года будзе рэарганізавана ў Курапольскую яслі-сад—базавую школу. 62 тысячы рублёў затрачаны на замену падлогі плошчай 540 квадратных метраў у спартыўнай зале БШ №5. Завяршаецца афарбоўка столі ў спартзалах Юнькаўскай ясляў-сада—базавай школы, Камайскай СШ, пастаўскіх СШ №2 і СШ №3. Бягучым рамонтам займаліся падрадчыкі як з нашага раёна, так і з-за яго межаў.

Фото из архива «ПК»

Як і ў папярэднія гады, прыцягваліся сродкі раённага цэнтра занятасці. Ім на набыццё матэрыялаў і аплату працы вучнёўскіх рамонтных брыгад выдаткаваны 34 тысячы рублёў.

Што да капітальнага рамонту, то яго чакае СШ №1. Выраблена праектная дакументацыя. Вырашана пытанне з фінансаваннем. 10 жніўня адбыліся таргі па выбары падрадчыка на правядзенне работ, назначаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі. Пасля аб’яўлення іх вынікаў пераможца зможа прыступіць да справы.

З 11 жніўня ў раёне пачала працаваць камісія па прыёмцы школ, дзіцячых садоў, каледжа да новага навучальнага года. Яе ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Спадзяюся, што сур‘ёзных заўваг не будзе.

Хачу падзякаваць калектывам усіх школ: педагогам і тэхнічным работнікам, а таксама бацькам вучняў. Дзякуючы агульным намаганням, ва ўстановах адукацыі напярэдадні новага навучальнага года мы бачым свежапафарбаваныя вокны, падлогі, сцены, паклееныя новыя шпалеры, што не можа не радаваць як саміх настаўнікаў, так і вучняў, іх бацькоў.

Фаіна Касаткіна



Читайте также:
КАЛІЦКІ Валерый Мечыслававіч — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Паставы»
Как получить высшее образование по целевому направлению управления по сельскому хозяйству и продовольствию РИКа?
Соберем детей в школу. На Поставщине стартовала ежегодная благотворительная акция БОКК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.