Нарадзіўся 4 мая 1974 года ў г. Даўгаўпілсе (Латвія). Па нацыянальнасці — беларус. Уся працоўная дзейнасць звязана з Варапаеўскай дыстанцыяй пуці. Пасля заканчэння Даўгаўпілскага тэхнікума чыгуначнага транспарту быў манцёрам названай дыстанцыі. Завочна закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгункі, пуці і пуцявой гаспадаркі». Затым працаваў дарожным майстрам, начальнікам участка, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам начальніка, галоўным інжынерам. Узнагароджаны нагруднымі знакамі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» III ступені і «Выдатнік Беларускай чыгункі». У чэрвені бягучага года загадам начальніка УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» па ўзгадненні з упраўленнем Беларускай чыгункі і райвыканкамам назначаны начальнікам Варапаеўскай дыстанцыі пуці.
Читайте также:
Мини-музей в здании лынтупского вокзала расскажет о богатой истории станции
Воропаевская дистанция пути уже более 80 лет обслуживает железную дорогу по трем направлениям