Льняные поля занимают более 2 тысяч гектаров и разбросаны по всему Поставскому району

Сельское хозяйство

Каб быць з насеннем і валакном

З дырэктарам ільнозавода Іванам Машлякевічам адпраўляемся на льняныя палеткі. А яны займаюць больш за 2 тысячы гектараў і раскіданы па ўсім раёне. У Трапшавічы вязём Сяргея Студзянкова. Ён быў вымушаны затрымацца на прадпрыемстве, каб вытачыць запчастку і атры­маць зарплату. Паміж іншым цікаўлюся заработкамі.

Дырэктар Іван Машлякевіч з механізатарамі Аляксандрам Аліноўскім, Іванам Загурскім і Сяргеем Студзянковым

— Хто не лянуецца, той і мае, — кажа Сяргей Студзянкоў. — За пасяўную выйшла па 2 тысячы рублёў. Амаль столькі ж за мінулы месяц. Сёлета ўпершыню за апошнія тры гады радуе і лён. Добра падрыхтавалі глебу, унеслі неабходную колькасць удабрэнняў, адсеяліся своечасова, выканалі іншыя агратэхнічныя патрабаванні — і там, дзе паспрыяла яшчэ і надвор’е, «сінявокі» вырас. Толькі б давесці яго да парадку.

Алег Вайткевіч

На полі ля Трапшавічаў самаходныя льноцерабілкі ТСЛ-2,4 Аляксандра Аліноўскага і Івана Загурскага пакідаюць пасля сябе роўныя стужкі «зелянца». Убачыўшы дырэктара і Сяргея Студзянкова, механізатары спыніліся, каб абмеркаваць некаторыя дэталі. Тут жа са зварачным апаратам дзяжурыць Уладзімір Русак. Здарыцца паломка — ён тэрмінова яе ліквідуе.

Яшчэ дзве ТСЛкі, Аляксандра Шыкуця і Сяргея Ворсіна, былі задзейнічаны каля Анкудаў. А ўправіўшыся там, пераехалі на палеткі паблізу Лукашова. Пасля таго, як «зелянец» падсохне, да абмалоту галовак прыступаюць Віктар Субач і Уладзімір Зарэцкі. У панядзелак яны займаліся гэтым каля Лынтуп.

Віктар Субач і Аляксандр Зарэцкі

Але найбольш тэхнікі было сканцэнтравана каля Дзеткава. Восем ільнокамбайнаў ЛК-4 церабілі даўгунец, аддзяляючы галоўкі ад ільнотрасты, якая заставалася для далейшай вылежкі. Ворах з прычэпаў падаваўся ў камбайн Дзмітрыя Скурацёнка, які вымалочваў ільнасемя. Далей у полі працавалі пераварочвальнікі, успушвальнікі і прэсы.

— Ёсць праблемы з тэхнікай і кадрамі механізатараў, — расказваў Іван Машлякевіч. — Як і ў мінулыя гады, выручаюць дзяржаўны каледж, дыстанцыя пуці, лясгас, «Паставымэбля». Робім усё магчымае, каб назапасіць насення і льнотрасты.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Урожай-2020. На полях СХ «Ляховщина-агро» продолжается жатва
Валентина Воробьева-оператор по дорожчиванию телят фермы» Сухаришки » ОАО » Яновица-агро»
Водитель ОАО «Камайский-агро» Мустаф Радкевич первым в районе и области перевез 1000 тонн зерна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.