Молодой механизатор ОАО «Курополье-агро» Валерий Одинец — специалист широкого профиля

Сельское хозяйство

Яго рукі так патрэбны гаспадарцы

З маладым механізатарам ААТ «Кураполле-агра» Валерыем Адынцом нядаўна сустракалася на корманарыхтоўцы. А на мінулым тыдні кіраўнік сельгаспрадпрыемства Васілій Касцень паведаміў: «Наш Адынец-малодшы другім у гаспадарцы перавёз тысячу тон збожжа. Паеду віншаваць. Далучайцеся». Як было не прыняць прапанову?

Камбайны стаялі на ўскрайку поля, тут жа знаходзілася тэхніка для адвозкі зерня. «Нешта сёння раса доўга не хоча абсыхаць», — патлумачылі цішыню камбайнеры.

— А дзе тут наш чарговы тысячнік? — пацікавіўся Васілій Касцень.

Валерый саскочыў з кабіны трактара, падышоў насустрач. Дырэктар паціснуў яму руку, падзякаваў за адданасць зямлі і старанне, уручыў грамату і падарунак.

— Летась мне першаму ўдалося перавезці тысячу тон, — расказваў малады хлебароб. — Сёлета крыху падвяла тэхніка: іншыя вазілі збожжа, а я два з паловай дні патраціў на рамонт прычэпа. А якія далёкія ў нас рэйсы! Часам на поле едзем 30 кіламетраў. Столькі ж у зваротным напрамку. У прычэп бяру тры бункеры — 17 тон. Калі ўбіралі бліжэй да зернясклада, то за дзень паспяваў перавезці да 100 тон.

— Валера — спецыяліст, як кажуць, шырокага профілю, — гаварыў дырэктар. — Мае ўсе вадзіцельскія катэгорыі, у тым ліку на міжнародныя перавозкі. Таксама ён слесар, рыхтоўшчык, механізатар з правам працаваць на энерганасычаных трактарах і камбайнах, тэхнік-механік. Наперадзе ў хлопца армія, а яго рукі так патрэбны гаспадарцы! Хадайнічаем, каб прызвалі на альтэрнатыўную службу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Словом и делом. В ОАО «Новоселки-Лучай» для комбайнеров устроили праздник в поле
Средняя урожайность в ОАО «Хотилы-агро» — 67 центнеров с гектара
В ОАО «Хотилы-агро» на жатве в один день тысячниками стали 6 человек. Трое — из одной семьи



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.