Один из самых молодых комбайнеров района Илья Боровко показал себя на нынешней жатве

Сельское хозяйство

Без вопыту, але з жаданнем працаваў на сёлетнім жніве адзін з самых маладых камбайнераў раёна Ілля Бароўка.

Ілля з патомнай сям’і хлебаробаў. З усіх сельскагаспадарчых работ найбольш любіў жніво. Як толькі распачыналі ўборку, імчаў у поле, забіраўся ў кабіну дзедавага «Дона», сачыў за яго спрактыкаванымі дзеяннямі. Алег Бароўка быў адным з найлепшых камбайнераў, з задавальненнем расказваў унуку пра тэхніку, пра тое, як нялёгка даецца хлеб, вучыў цаніць працу іншых, заўсёды добрасумленна выконваць свае абавязкі. Пазней хлопец не адыходзіў ад бацькі, які таксама працаваў на камбайне. З 16-гадовага ўзросту быў у яго памочнікам. Пасля школы падаў дакументы ў Пастаўскі дзяржаўны каледж, а закончыўшы яго, паступіў у Гарадоцкі. Практыку праходзіў па месцы жыхарства — у ААТ «Кураполле-агра», вярнуўся сюды і атрымаўшы дыплом.

— Адразу думалі, што бацька і сёлета сядзе на камбайн, — расказваў Ілля. — Але падвяло здароўе, і ён адмовіўся. Тады прыйшлося дэбютаваць мне. Камбайну 12 гадоў — найстарэйшы ў гаспадарцы. Працавалася на ім няпроста. Выручала тое, што ў каледжы падрабязна вывучалі і разбіралі ўстройства такіх машын. Ды я лепш яго ведаю з практыкі, чым з падручнікаў. А спаборнічаць з такімі асамі, як Мікалай Адынец, Андрэй Палітыка, Іван Бароўка, было складана. Я на іх раўняўся. Калі ёсць жаданне, то і маладыя могуць дабіцца многага. Доказам таму высокія паказчыкі ў рабоце Валерыя Адынца, які перавёз больш за тысячу тон збожжа. У полі мы з ім разам даўно. Некалі ён таксама быў памочнікам у баць­кі. Цяпер вызначаецца на любым участку.

— Для Іллі гэта першае самастойнае жніво, — расказваў дырэктар ААТ «Кураполле-агра» Васілій Касцень. — Але ён малайчына! Намалаціў амаль 800 тон. Пры нашай ураджайнасці нядрэнны вынік. Працавіты, адказны, дысцыплінаваны. Сам настройвае камбайн, ухіляе паломкі. Адным словам, патэнцыял у яго вялікі! Безумоўна, нашай гаспадарцы патрэбны такія старанныя і мэтанакіраваныя работнікі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Почти 12 тыс. тонн пропустили через зерносушильный комплекс операторы ОАО «Хотилы-агро» Александр Апсит и Станислав Рыбаков
Повар столовой ОАО «Курополье-агро» Ольга Жаховская готовит более 50 обедов для хлеборобов
Жатва успешно финишировала. Актуальное интервью с Татьяной Андреевой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.