Трэці год запар першым сярод маладых вадзіцеляў раёна перавозіць 1 000 тон збожжа Павел Кеўліч з ААТ «Камайскі-агра».
На зернесушыльным комплексе ў Камаях у мінулую пятніцу чарговага рэйса Паўла чакалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, дырэктар гаспадаркі Уладзіслаў Шаршнёў і старшыня Камайскага сельскага Савета Генадзій Урбанайць.

— Павел — узор працавітасці, руплівасці для іншых, — гаварыў Сяргей Чэпік, віншуючы тысячніка. — Трэці год запар да яго першага сярод маладых вадзіцеляў я прыязджаю з віншаваннямі. Жніво ў гаспадарцы яшчэ не перайшло экватар, ураджайнасць добрая, так што рэзервы ёсць.
— Калі толькі не падвядуць здароўе і машына, павінен дабіцца большых вынікаў, — не хаваў радасці ад дасягнутага Павел. — Вельмі прыемна прымаць віншаванні ад кіраўніка раёна, лідара райкама БРСМ. Дзякуй за такую вялікую ўвагу. Буду старацца і надалей.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
Льняные поля занимают более 2 тысяч гектаров и разбросаны по всему Поставскому району
Механизаторы молочного завода Андрей Соколов и Василий Чебуранов — лидеры области по намолотам зерна
Зерносушильные комплексы ОАО «Хотилы-агро», «Курополье-агро» и «Ярево-агро» работали в штатном режиме