Почти 12 тыс. тонн пропустили через зерносушильный комплекс операторы ОАО «Хотилы-агро» Александр Апсит и Станислав Рыбаков

Сельское хозяйство

На працягу жніва вялікая адказнасць за ўборку вырашчанага ўраджаю кладзецца на плечы камбайнераў, вадзіцеляў. Пры гэтым работа кіпіць не толькі на палях, але і на зернесушыльных комплексах, куды дастаўляецца збожжа і дзе яно даво­дзіцца да парадку. Неаднойчы праязджаючы праз Хацілы, пастаянна любавалася высокімі горамі залатога зерня, дзівілася магутнасці сушылкі, прафесіяналізму аператараў, якія яго перапрацоўваюць.

У пятніцу старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў паехаў у Хацілы, каб па­дзякаваць аператарам Аляксандру Апсіту і Станіславу Рыбакову за высокія паказчыкі ў рабоце.

Аператары зернесушыльнага комплексу Аляксандр Апсіт і Станіслаў Рыбакоў

— Зерняток — вельмі адказны ўчастак, — гаварыў Аляксей Філімонаў. — Ад вас у многім залежыць ­якасць зерня і яго захоўванне. Вам няма роўных у раёне па колькасці перапрацаванага збожжа — амаль 12 тысяч тон. Гэта вялікая нагрузка. Вы яе вытрымалі годна.

Станіслаў — рабочы зер­ня­склада, Аляксандр — электрык. У перыяд уборкі абодва працуюць аператарамі. Рабочая змена кожнага доўжыцца 12 гадзін. У руках Станіслава прыбор, які нагадвае ліхтарык.

— Гэта аналізатар віль­готнасці зерня, — тлумачыць. — Мы робім экспрэс-аналіз пры загрузцы ў сушылку і на выхадзе з яе. Тэмпературу сушкі трымаем на кантролі пастаянна, сочым за бесперабойнай работай абсталявання, выгрузкай гатовага збожжа для адвозкі на захоўванне.

— Наша задача — не перасушыць і не дапус­ціць перавышэння ўзроўню вільготнасці, — расказваў Аляксандр. — Тэмпература сушкі залежыць ад віду зерня: у фуражнага вільготнасць можа быць прыкладна 14 працэнтаў, пшаніцы насеннага фонду — ад 12 да 13, ячменю — да 14,5 працэнта. Каб захаваць пажыўныя якасці насення, яно сушыцца пры меншай тэмпературы, адпаведна, і хуткасць сушкі маруднейшая. Кожныя дзве гадзіны зерне загружаецца ў завальную яму, адкуль паэтапна паступае на першасную ачыстку, затым — на вібрастол, дзе выдаляецца калоссе, каменьчыкі і іншае смецце. На наступным этапе ў спецыяльнай шахце абдаецца цёплым паветрам і даводзіцца да неабходнай кандыцыі.

Сёлета надвор’е спрыяла хлебаробам: у пачатку жніва збожжа было высокай вільготнасці, а затым многія партыі патрабавалі толькі ачысткі. На дасушцы за змену аператары маглі прапусціць пшаніцы — 340 тон, ячменю — 250.

* * *

У мінулую суботу аператар зернесушыльнага комплексу ААТ «Хацілы-­агра» Аляксандр Апсіт сваю змену закончыў намнога раней звычайнага: дасушыў апошнія тоны збожжа, вычысціў сушылку і спыніў яе работу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Молодой механизатор ОАО «Курополье-агро» Валерий Одинец — специалист широкого профиля
Приятно быть тысячником! Механизатор ОАО «Знамя Победы-агро» Виктор Граблевский
В ОАО «Камайский-агро» сеют озимый рапс с соблюдением технологии



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.