Поставчане активно участвуют в благотворительной акции БОКК «Соберем детей в школу»

Общество

Праяўляюць актыўнасць

Як толькі ў раённай газеце прайшла інфармацыя пра тое, што стартавала дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу», пастаўчане сталі тэлефанаваць старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяне Шахавай і прапаноўваць дзіцячыя рэчы, канцылярскія прылады і іншае.

Таццяна Шахава з валанцёрамі Ганнай Хромчанкай і Валерыяй Кірэй.

— Не першы год вялікую партыю дзіцячага абутку нам перадае сям’я прадпрымальнікаў, — расказвала Таццяна Шахава. — На жаль, яны не жадаюць шырока афішыраваць сваё спонсарства і просяць не называць іх прозвішча. А амаль 500 пар абутку будуць вельмі дарэчы дзецям з інваліднасцю, з сацыяльнанебяспечных і мнагадзетных сем’яў, бежанцаў і вымушаных перасяленцаў. Сёлета спонсары не абмежаваліся абуткам, а перадалі яшчэ і рукзакі. Цяпер з валанцёрамі мы разбіраем падарункі. Удакладніўшы спісы маючых патрэбу, прыступім да фарміравання набораў для школьнікаў.

Прыняць удзел у акцыі, а значыць падтрымаць тыя сем’і, у якіх няма магчымасці самастойна сабраць дзяцей у школу, могуць усе жадаючыя. Звяртайцеся ў раённую арганізацыю БТЧК (г. Паставы, пл. Леніна, 25, першы паверх).

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Как получить высшее образование по целевому направлению управления по сельскому хозяйству и продовольствию РИКа?
Соберем детей в школу. На Поставщине стартовала ежегодная благотворительная акция БОКК
Какой ремонт сделан этим летом в школах Поставщины?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.