Поставский молочный завод оказал спонсорскую помощь Лынтупской ЯССШ

Образование

Дапамога заўжды дарэчы

У Лынтупскай яслі-сад—сярэдняй школе дзейнічаюць дзве групы падоўжанага дня, дзе пасля ўрокаў застаюцца каля паўсотні вучняў 1—4 класаў. З 1 верасня знаходзіцца там бу­дзе яшчэ больш цікава. Дзякуючы спонсарскай дапамозе, аказанай Пастаўскім малаказаводам, у «прадлёнцы» з’явіліся новыя развіваючыя і настольныя гульні, канцылярскія тавары і спартыўны інвентар.

Вучні Лынтупскай ЯССШ Эмілія Цюкша, Ксенія Янкун, Антон і Бажэна Янушэўскія з падарункамі ад Пастаўскага малочнага завода

Агульны кошт падарункаў — 500 беларускіх рублёў, іх выдаткаваў дырэктар прадпрыемства Канстанцін Гайлеўскі.

— За гэтыя сродкі былі закуплены канструктары, пазлы, мячы і іншыя рэчы, — расказвала выхавальнік групы падоўжанага дня Марына Гараніна. — Большая частка пакупак — для першакласнікаў, з якімі я працую. Важна, што новыя гульні не толькі скіраваны на развіццё дробнай маторыкі, але і маюць элемент навучання. Напрыклад, спецыяльна пад заказ нам прывезлі «Мема». Гэта настольная гульня не толькі выдатна трэніруе памяць, але і дае магчымасць у цікавай форме вывучыць многія гістарычныя мясціны Беларусі — Сафійскі сабор у Полацку, Хатынь і шматлікія іншыя.

Дапамогу школе Канстанцін Генрыхавіч аказвае не першы год.

— Летась напярэдадні новага навучальнага года ён парадаваў нас дзвюма новымі швейнымі машынкамі для ўрокаў працоўнага навучання, — адзначыла дырэктар Лынтупскай ЯССШ Наталля Кузьмінова. — Яшчэ з’яўляючыся кіраўніком ААТ «Камайскі-­агра», неаднойчы дапамагаў школе з апрацоўкай зямлі, пастаўкай бульбы ў школьную сталовую. Мы цэнім любую дапамогу, а тым больш такую важкую, як сёлета. Шчыры за яе дзякуй!

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Какой ремонт сделан этим летом в школах Поставщины?
Учащийся Новополоцкого музыкального колледжа Вадим Казаровец мечтает играть в большом оркестре
С 1 августа по 15 сентября возле универмага «Омега» в Поставах работает школьный базар



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.