Поставский территориальный центр социального обслуживания населения предлагает услуги сиделки

Общество

Догляд пажылых недзеяздольных лю­дзей патрабуе шмат цярпення, сіл і часу. Нярэдка абставіны складваюцца так, што блізкія не могуць клапаціцца пра іх з раніцы да вечара і таму звяртаюцца да паслуг сядзелкі. Наняць яе ў прыватным парадку не ўсім па кішэні. Ды і часу патрабуецца нямала, каб знайсці прафесіянала ў гэтай справе. Вырашыць праблему можна ў Пастаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўжо не першы год прапануюць паслугі сядзелкі.

— Сёння ў нас працуюць два такія работнікі, ёсць магчымасць працаўладкаваць яшчэ аднаго, — расказвала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Ягела. — Сядзелкі выконваюць цэлы комплекс сацыяльна-бытавых паслуг — гатуюць ежу, сочаць за чысцінёй і парадкам, праводзяць штодзённыя гігіенічныя працэдуры, даюць прапісаныя ўрачом лекавыя сродкі, аказваюць першую медыцынскую дапамогу і выклікаюць на дом доктара, мераюць тэмпературу, артэрыяльны ціск… Яны знаходзяцца з падапечнымі ад 10 да 40 гадзін у тыдзень (у рабочыя дні). Важна, што ў нас дзейніча­юць сацыяльна нізкія тарыфы. Для адзінокіх грамадзян кошт дадзенай паслугі складае 55 капеек за гадзіну работы сядзелкі. Калі ў пажылых людзей ёсць дзеці дзеяздольнага ўзросту, ім давядзецца заплаціць 1 рубель за гадзіну.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 2-06-40 і 2-06-50.

Іна Сняжкова



Читайте также:
Сначала помогал папе, а потом втянулся… 19-летний Валерий Чернявский создает кованые шедевры
Очень дорожим друг другом! Семье Надежды и Ивана Ладукас уже 8 лет
Любите жизнь, ведь она быстро проходит! — советует молодым 90-летняя Олимпиада Ландышко из Новоселок



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.