Повар столовой ОАО «Курополье-агро» Ольга Жаховская готовит более 50 обедов для хлеборобов

Сельское хозяйство

Абед – у поле

З ранняй вясны да позняй восені повар сталовай ААТ «Кураполле-агра» Вольга Жахоўская гатуе больш за 50 абедаў для ўдзельнікаў спачатку веснавых палявых работ, а затым для тых, хто заняты на корманарыхтоўцы, жніве, сяўбе азімых. Вяскоўцы яшчэ толькі ідуць на работу, а Вольга і яе памочніца Святлана Гурзан ужо завіхаюцца на кухні.

— Абедамі забяспечваем таксама пастухоў, — расказвала Вольга. — Калі на курапольскіх палях працавалі льнозаводаўцы, то кармілі і іх. А гэта дадаткова 20 чалавек. У некаторыя дні атрымлівалася больш за 70 порцый.

Повар Вольга Жахоўская

Абеды каларыйныя: разнастайныя супы, катлеты, каўбаскі, на гарнір — макарона, грэцкія крупы, бульба. Усё свежае, смачнае. Прадукты набываюць у магазіне малочнага завода, мяса пастаўляе Пастаўскі філіял аблспажыўтаварыства.

Тыя, хто працуе ў майстэрні, на абед прыходзяць у сталовую, астатнім дастаўляюць на месца работы. Жанчыны рупяцца, каб хутчэй паспець усё прыгатаваць, раскласці па тэрмасах, загрузіць у машыну — і ў поле, дзе іх з нецярпеннем чакаюць хлебаробы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Приятно быть тысячником! Механизатор ОАО «Знамя Победы-агро» Виктор Граблевский
В ОАО «Камайский-агро» сеют озимый рапс с соблюдением технологии
Почти 12 тыс. тонн пропустили через зерносушильный комплекс операторы ОАО «Хотилы-агро» Александр Апсит и Станислав Рыбаков



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.