Приятно быть тысячником! Механизатор ОАО «Знамя Победы-агро» Виктор Граблевский

Сельское хозяйство

Прыемна быць тысячнікам

Віктар Граблеўскі выгрузіў з бункера камбайна чарговую партыю збожжа ў МАЗ Юрыя Квача і прадоўжыў убіраць участак трыцікале каля Кашыц. Вадзіцель вярнуўся хутка, бо з поля да зернясклада ў Шырках усяго пару кіламетраў. Спыніў машыну і махнуў камбайнеру, каб той спусціўся з кабіны.

— Хачу табе, Віктар, паведаміць прыемную навіну і першым павіншаваць цябе з намалочанай тысячай тон, — паціснуў Юрый руку Віктару. — Малайчына! Колькі сезонаў ты тысячнікам ходзіш?

І ў думках Віктара Граблеўскага, як старонкі кнігі, сталі перагортвацца ўборачныя: васямнац­цаць сезонаў адпрацаваў на «Доне», адзінаццаты — на «Палессі». Каб шмат намалаціць, аднаго старання мала. Лягчэй давалася тысяча, калі ўраджайнасць была добрай, плошча пад азімымі большая, тэхніка не ламалася.

— Сёлета на пачатку жніва дзень змарнаваў на рамонт, — успамінае Віктар. — Здаецца, так дасканала рыхтаваў: усё абгледзеў, абмацаў — і раптам паломка. У той дзень усе па 50 тон выдалі, а я — нуль. Дажджы перашкаджалі. А затым вунь якое сонечнае надвор’е ўсталявалася. Ведаць бы гэта, можна было б і не спяшацца — столькі паліва пайшло на дасушку! Калі буду ставіць камбайн на захоўванне, памыю, пратру і, можа, расцалую — столькі гадоў ён мне служыў. Неўзабаве гаспадарка павінна атрымаць новы, і яго абяцалі даць мне. Тысячнікам быць прыемна, але большае задавальненне маю ад таго, што жніво завяршаем. Сёлета нядрэнна ўрадзілі азімыя, ды і авёс парадаваў. А вось ячменю з вясны не хапіла вільгаці — зерне доўга ляжала ў зямлі, пакуль дало ўсходы.

— Больш за тысячу гектараў, якія ў нас займалі зерневыя і зернебабовыя, убралі тры Віктары — Граблеўскі, Чыпко і Атрахімовіч, — гаварыў дырэктар ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Аляксандр Фалевіч.— Дабівацца поспеху ім дапамагаюць вопыт і азарт спаборніцтва. Астатнія камбайны часта ламаліся, і таму іх уклад значна меншы. На адвозцы збожжа асноўная нагрузка была на Юрыя Квача і Віктара Жука. Юрый Зыфрыдавіч — наш нязменны лідар, на яго рахунку 1700 тон. У тысячніках ходзіць амаль кожнае жніво. Камбайнеры, ва­дзіцелі заслугоўваюць найлепшых слоў падзякі за добрасумленную, старанную працу. Менавіта на такіх адданых зямлі і абранай справе людзях трымаецца наша гаспадарка.

Сёлета шмат часу займалі пераезды: з-за рамонту маста ў Юньках на палі каля Пятраг і Грыдзек ехалі па дарозе на 5-ы гарадок, затым праз Касцяні. Былі іншыя непрадбачаныя сітуацыі і перашкоды. Але ўжо ўсё за плячыма — хлебаробы ААТ «Сцяг Перамогі-агра» другімі ў раёне завяршылі жніво.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Средняя урожайность в ОАО «Хотилы-агро» — 67 центнеров с гектара
В ОАО «Хотилы-агро» на жатве в один день тысячниками стали 6 человек. Трое — из одной семьи
Молодой механизатор ОАО «Курополье-агро» Валерий Одинец — специалист широкого профиля



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.