Продолжается ремонт моста через реку Лучайку возле д. Юньки

Важное Общество

Рамонту без нязручнасцей не бывае

Асабліва для ўдзельнікаў руху, калі рамантуецца дарожнае палатно або мост.

— Штогод вясной і восенню прадстаўнікі нашага філіяла, РУП «Віцебскаўтадар» і Дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама праводзяць сезонныя агляды дарожных мастоў. Пасля чаго камісія выносіць заключэнне аб магчымасці іх далейшай эксплуатацыі або неабходнасці правядзення рамонту, — расказваў галоўны інжынер філіяла ДЭУ-33 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаўтадар» Мікалай Цэханоўскі. — Кожны год рамантуем адзін мост. А ўсяго на ўтрыманні маем іх 26. Сёлета праводзіцца бягучы рамонт моста праз раку Лучайку аўтамабільнай дарогі Р-110 (у раёне вёскі Юнькі). Заказчыкам з’яўляецца «Віцебскаўтадар», падрадчыкам — наш філіял. Тэрмін правядзення работ — з 1 красавіка па 30 кастрычніка бягучага года. Але плануем завяршыць іх значна раней. Каб паско­рыць тэмпы, задзейнічаем не толькі сваіх рабочых. Заключылі працоўныя дагаворы з кваліфікаванымі бетоншчыкамі, арматуршчыкамі, экскаватаршчыкам з іншых арганізацый.

З начальнікам лінейна-дарожнай дыстанцыі філіяла Аляксеем Шаламіцкім, адказным за рамонт моста, накіроўваемся на месца правядзення работ.

— Зроблена ўжо шмат, — расказвае ён. — Знялі асфальт з маставога палатна і тратуарныя пліты, замест якіх кладзём новыя, цалкам агалілі пліты пралётнага збудавання і «пралячылі» іх аднаўляючым бетонам. Паставілі апалубку і заліваем бетонам. З часам не лічымся. Бывае, што і ў 6 гадзін раніцы пачынаем работу. А калі праводзілі фрэзераванне, тэхніка працавала ноччу. Тэмпы ў многім залежаць ад тэхналагічных патрабаванняў, якія мы павінны няўхільна выконваць. На адной паласе запланаваны аб’ём работ ужо выкананы на 90 працэнтаў.

У той дзень, калі я паехала да дарожнікаў, на аб’екце вялося ўстройства катлавана для мантажу абгараджальнай сценкі з жалезабетону, ачыстка маставога палатна ад рэшткаў знятага бетону, дэмантаж старой бар’ернай агароджы. Работа ішла дружна. А што да нязручнасцей, то вадзіцелям давядзецца іх яшчэ пацярпець. Вядома, і рабочым, занятым рамонтам моста, і вадзіцелям транспарту было б намнога прасцей, калі б на перыяд правядзення работ зрабілі аб’езд. Але паколькі рамонт бягучы, яго пракладка не прадугледжвалася праектам.

Фаіна Касаткіна
Фота аўтара і Аляксея Шаламіцкага



Читайте также:
Интервью с директором Поставского молочного завода Константином Гайлевским
На ОАО «Поставымебель» работает студотряд для учащихся колледжа и школ
Сегодня — День строителя. Актуальное интервью с директором «Рассвета Поставского» Альфредом Мальцем



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.