Профсоюз помог многодетным и неполным семьям подготовить детей к школе

Общество

З падарункамі і вясёлым настроем

У сераду ў гульнёвым пакоі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было шумна ад дзіцячых галасоў. Малодшыя са смехам і гучнымі воклічамі скакалі на батуце і з’язджалі з надзіманай горкі, старэйшыя захапіліся інтэ­лектуальнымі гульнямі, некаторыя спачатку нясмела назіралі, а потым далучаліся да іншых. Сюды прыйшлі мнагадзетныя сем’і, якія запрасіла дырэктар ТЦСАН і старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марыя Ракоўская для ўручэння падарункаў школьнікам.

— У рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям», якая право­дзіцца напярэдадні навучальнага года па ўсёй краіне, мы таксама актыўна дапамагаем мнагадзетным, няпоўным сем’ям, падтрымліваем дзяцей з інваліднасцю, — гаварыла Марыя Юр’еўна. — У прыватнасці падрыхтавалі наборы школьна-пісьмовых прылад і канцылярскіх тавараў. Дзень ведаў — свята для школьнікаў, а бацькам — дадатковыя клопаты, каб сабраць партфель. Асабліва складана гэта зрабіць малазабяспечаным, няпоўным сем’ям. І тут свой клопат праявіў прафсаюз.

Дзеці, атрымаўшы падарункі, прыняліся выкладваць з пакетаў на стол сшыткі, ручкі, альбомы для рысавання, пеналы і іншае, разглядаць іх. Затым спецыяліст ТЦСАН Валерыя Кірэй запрасіла ўсіх паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме. Госці пакідалі ўстанову з падарункамі і вясёлым настроем.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
С 1 августа по 15 сентября возле универмага «Омега» в Поставах работает школьный базар
Поставский молочный завод оказал спонсорскую помощь Лынтупской ЯССШ
Актуальное интервью с начальником отдела по образованию райисполкома Павлом Трава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.