С 1 августа по 15 сентября возле универмага «Омега» в Поставах работает школьный базар

Важное Образование

Аддаюць перавагу якасным таварам

З 1 жніўня ля ўнівермага «Амега» ў Паставах адкрыўся школьны базар, які будзе працаваць да 15 верасня. Пакупнікі не абмінаюць яго сваёй увагай. Акрамя таго, у 39 магазінах у розных кропках нашага і Браслаўскага раёнаў, якія абслугоўвае Пастаўскі філіял Віцебскага аблспажыўсаюза, створаны куткі школьніка. Адны бацькі ўжо набылі для сваіх дзяцей усё неабходнае, іншыя яшчэ выбіраюць адзен­не, абутак, канцылярскія тавары.

— Пакупнікоў прываблівае высокая якасць тавару беларускіх вытворцаў, а мы гандлюем менавіта такім, — расказвала прадавец палаткі, у якой размясціўся школьны базар, Людміла Ляшчынская. — Даступныя цэны, на ўсё дзейнічае 15-працэнтная скідка. Пра забяспечанасць таварам пастаянна клапоцяцца дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Ганна Сянько, яе першы намеснік Андрэй Дрозд, начальнік гандлёвага аддзела  Эльвіра Цвяткова, таваразнаўца Таццяна Лашчотка. Выбар багаты, асабліва канцылярскіх прылад. Яркае, прыгожае іх афармленне.

Пастаўчанка Наталля Балобан разам з сынам Ромам, які пойдзе ў другі клас, і дачкой-адзінаццацікласніцай Палінай выбіраюць школьныя тавары

Адзенне для школьні­каў прадаецца таксама ва ўнівермагу «Амега». Тут на мінулагодні тавар скідка 30-40 працэнтаў. Абутак у Паставах можна набыць у магазіне з адпаведнай назвай.

Багаты выбар тавараў ва ўнівермагу і магазіне «Ладушкі»

На продажы дзіцячага адзення і абутку, цацак спецыялізуецца папулярны ў пакупнікоў прыватны магазін «Ладушкі» па вуліцы Савецкай у райцэнтры. У тым ліку тут багата і тавараў школьнага асартыменту. Уладальніца магазінаАлена Шумская адзначыла, што сёлета пакупнікі пачалі набываць яго як ніколі рана. Як і ў папярэднія гады, магазін удзельнічае ў дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей ў школу». На складзе стаяла некалькі каробак з разнастайнымі рэчамі, якія будуць перададзены дзецям з маламаёмных сем’яў.

Прадавец Людміла Ляшчынская

Не толькі ў названых гандлёвых кропках, але і на абодвух рынках у райцэнтры вядзецца продаж тавараў школьнага асартыменту. Пакупнікі выбіраюць іх у адпаведнасці са сваім густам і фінансавымі магчымасцямі.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также
Соберем детей в школу. На Поставщине стартовала ежегодная благотворительная акция БОКК
Какой ремонт сделан этим летом в школах Поставщины?
Учащийся Новополоцкого музыкального колледжа Вадим Казаровец мечтает играть в большом оркестре



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.