Следующий матч — решающий. Продолжается борьба за Кубок области по футболу

Спорт

У мінулыя выхадныя ў абласным першынстве быў згуляны толькі адзін матч, бо прадоўжылася барацьба за Кубак вобласці па футболе. У нашай групе «А» ў Лепелі дзеючы чэмпіён правёў адкладзеную сустрэчу з ФК «Глыбокае». Пасля вылету з Кубка фаварыты сканцэнтраваліся на чэмпіянаце і пераканаўча (6:1) разграмілі глыбачан. Тым часам першым кубкавым фіналістам стаў віцебскі «Газавік», які на сваім полі перайграў (6:0) «Дзецкасельскі» з Гарадка. У газавікоў адзін з мячоў правёў выхаванец акадэміі ПМЦ Аляксандр Канонік.

Усім сапернікам цяжка стрымліваць праходы маладога паўабаронцы пастаўчан Мікіты Давідоўскага

Больш напружана праходзіў другі паядынак паўфіналу. У ім першым вызначыўся «Прадцэнтр» (Віцебск), але да перапынку аршанскі «Дарожнік-Мясакамбінат» змог адыграцца з пенальці. А потым аршанцы перахапілі ініцыятыву і выйгралі з лікам 3:2. У фінале кубкавага турніру восенню яны пазмагаюцца за трафей з «Газавіком» (Віцебск), а цяпер пачнецца другі круг чэмпіянату. У абедзвюх групах пасля 5-ці тураў вызначыліся па два фаварыты, якія адарваліся ад астатніх сапернікаў у барацьбе за тры пуцёўкі ў фінальны этап. Выдатныя шансы прадоўжыць барацьбу за медалі ў нашай зоне маюць аршанцы і лепяльчане, а ва ўсходняй групе «Б» —футбалісты Гарадка і «Газавік».

За апошнюю пуцёўку будзе змагацца ФК «Сянно» з віцебскай камандай «Прадцэнтр». У нас за яе паспаборнічаюць тры каманды, у тым ліку і пастаўчане. Пакуль найлепшыя шансы ў ФК «Міёры» (9 ачкоў). На 3 ачкі адстаюць ад іх пастаўчане і глыбачане. У ФК «ПМЦ-Паставы» наступны, вельмі важны, матч будзе ў Міёрах, і ён многае прадвызначыць у сёлетнім сезоне. У другім крузе пастаўчане правядуць яшчэ мінімум 5 рашаючых матчаў.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы-ПМЦ»— 1:2
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Дорожник-Мясокомбинат» — 1:2
На ФОКе по улице Советской обновилась женская раздевалка, на очереди — мужская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.