Словом и делом. В ОАО «Новоселки-Лучай» для комбайнеров устроили праздник в поле

Сельское хозяйство

Добрым словам, песняй, каштоўнымі падарункамі ўшанавалі старанных удзельнікаў жніва ў ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Пшаніца за Жылінскімі пры дарозе на Лучай чыстая, роўная, колас гнуўся долу, а зерне прасілася ў бункер. У мінулую сераду тут з’явіліся камбайны і машыны для адвозкі збожжа. А пасля абеду загучала ў полі песня ў выкананні самадзейных артыстаў Лукашоўскага сельскага клуба і Навасёлкаўскага цэнтра культуры, прыехалі госці — старшыні рэспубліканскага, абласнога і раённага прафсаюзаў работнікаў АПК Васілій Хвыцік, Таццяна Ярома, Аляксей Філімонаў, старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, кіраўніцтва ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Іван Юркайць, Ігар Савуць і Сяргей Крацюк

— Усе, хто заняты на жніве, стараюцца, — гаварыў дырэктар гаспадаркі Юрый Шымчык.— Вядома, што дабівацца высокіх вынікаў лягчэй тым, у каго навейшая тэхніка. Сяргей Крацюк пераехаў да нас з Мінскай вобласці нядаўна, паспеў адрамантаваць камбайн, заякі ніхто не хацеў брацца, і на жніве некалькі дзён не ўступаў нікому лідарства. Мы стараемся цаніць людзей працы, па-рознаму іх заахвочваць.

Прозвішча Андрэя Врублеўскага з пачатку ўборкі таксама сярод найлепшых у раёне. У той дзень камбайнера не было на пшанічным полі. Ён убіраў насеннікі траў, а яны ў агульны намалот не залічваюцца. Падзяку і падарунак ад рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК Андрэю перадалі пазней.

— Такіх ЗІЛоў, як у Івана Юркайця, у раёне, напэўна, больш нідзе і няма, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Славамір Шапель. — А ў Іванавых руках машына служыць надзейна. Ён яе рэгулярна па-гаспадарску аглядае, рамантуе і цяпер рэйс за рэйсам перавозіць збожжа з поля на зернесушыльны комплекс. Рупіцца на МАЗе Ігар Савуць.

Менавіта да названых камбайнераў, вадзіцеляў прыехалі ў поле паважаныя госці. А перад гэтым яны заглянулі на зернесушыльны комплекс у Навасёлках, дзе Руслан Скавародка, Аляксандр Будзько, Міхаіл Еўдакімаў даводзяць да парадку збожжа. Аператары з года ў год дабіваюцца высокіх вынікаў. Васілій Хвыцік падзякаваў ім за добрасумленную працу, уручыў падарункі і граматы, успомніў той час, калі ўпершыню пазнаёміўся з былым кіраўніком гаспадаркі Алегам Валодзькам, выказаў захапленне вырашчаным ураджаем, іншымі дасягненнямі навасёлкаўцаў, метадамі кіраўніцтва паслядоўніка Валодзькі — Юрыя Шымчыка.

Нядоўга гучалі песні — іх змяніў рокат камбайнаў. Адзін за адным яны плаўна паплылі па полі, пакідаючы за сабой зжатыя палосы.

Анна Анішкевіч
Фота аўтара



Читайте также:
Механизаторы молочного завода Андрей Соколов и Василий Чебуранов — лидеры области по намолотам зерна
Зерносушильные комплексы ОАО «Хотилы-агро», «Курополье-агро» и «Ярево-агро» работали в штатном режиме
Павел Кевлич из ОАО «Камайский-агро» первый среди молодых водителей перевез 1000 тонн урожая



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.