Соберем детей в школу. На Поставщине стартовала ежегодная благотворительная акция БОКК

Образование

Збяром дзяцей у школу

Пад такой назвай 3 жніўня стартавала штогадовая дабрачынная акцыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

— Яе мэта — аказаць дапамогу сем’ям, якім самастойна складана падрыхтаваць дзяцей да школы, — расказвала старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава. — Асаблівую ўвагу звернем на сацыяльна небяспечныя сем’і, з нізкім узроўнем даходу, мнагадзетныя, сем’і бежанцаў або вымушаных перасяленцаў, на дзяцей з інваліднасцю. Спіскі будуць удакладнены ў аддзеле па адукацыі райвыканкама. Для кожнага з дзяцей сфарміруем школьны набор.

А каб іх было ў дастатковай колькасці, трэба падключыцца да акцыі нераўнадушным людзям, калектывам арганізацый, прадпрыемстваў. Дзецям будуць дарэчы школьная форма, абутак, цёплыя рэчы, заплечнікі, сумкі, альбомы, сшыткі, наборы каляровай паперы,  ручкі, алоўкі, фарбы, пеналы, мячы, іншы спартыўны інвентар.

Пункт збору рэчаў размешчаны па адрасе: г. Пас­тавы, пл. Леніна, 25 (першы паверх, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа). Тэл. 8(033)645-07-58.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
На выездном совещании в Новоселках обсудили вопросы подготовки школы к новому учебному году
Сарока Раіса Дзмітрыеўна — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Юнькаўская базавая школа»
Как получить высшее образование по целевому направлению управления по сельскому хозяйству и продовольствию РИКа?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.