Пацяжэлі пагоны ад зорак
Для кожнага супрацоўніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама адной са значных падзей у жыцці і службе з’яўляецца прысваенне чарговага спецыяльнага звання.
Перад сходам, на якім падводзілі вынікі работы калектыву АУС райвыканкама за першае паўгоддзе, найбольш, напэўна, хваляваліся Яўгеній Пронька, Міхаіл Ходан і Аляксей Шушко. У райаддзел яны прыйшлі лейтэнантамі пасля заканчэння Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Акадэміі МУС. Яўгеній — участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, Міхаіл — старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, Аляксей — оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку. За год яны зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку. І вось новая зорачка на пагонах.

За чарговым званнем стаіць не толькі нялёгкі шлях да яго, але і адданасць абранай справе. Першым званнем Віталія Гарбуля было «сяржант». Уладкаваўся ў аддзел пасля тэрміновай службы ў арміі. Ён — участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. Дарос да капітана. Капітанскія пагоны ў той дзень атрымаў яшчэ адзін участковы — Аляксей Пашкоўскі.
— Чарговае званне — гэта не толькі гонар, але і ацэнка нашай працы, — гаварылі міліцыянеры. — А таксама вялікая адказнасць і стымул да таго, каб яшчэ больш якасна выконваць пастаўленыя перад намі задачы, галоўная з якіх — верна служыць народу, закону, Айчыне.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
Постельное, посуда, массажёры… Мошенники зовут людей на презентации и заставляют оформить кредит
Велосипедные прогулки. Залог успешных и безопасных поездок на велосипеде
Сегодня — День пожарной службы. В штате Поставского РОЧС — 80 человек