Самы важкі колас – у Хацілах
Пра гэта сведчаць сярэдняя ўраджайнасць 67 цэнтнераў з гектара і шэсць механізатараў, якія сталі тысячнікамі літаральна ў адзін дзень.
Першым гэтага рубяжа дасягнуў Мікалай Чашун, другім — Андрэй Волк. А на перавозцы, як і летась, лідзіраваў Аляксандр Валодзічаў. Услед за вопытнымі камбайнерамі тысячу тон збожжа намалаціў мінулагодні пераможца сярод маладзёжных экіпажаў Аляксей Власаў, перавезлі — браты Мікалай і Ілья Валкі.
У аўторак камбайнеры, убраўшы пшаніцу за Казімерцамі, пераехалі за Балаі. Сюды ім прывезлі абед, і ў гэты час з віншаваннямі, дыпломамі і прэміямі завіталі намеснік начальніка па раслінаводстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Андрэева, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Філімонаў і прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Хацілы-агра» Наталля Пабядзінская. За руплівасць і старанне тысячнікам падзякаваў дырэктар гаспадаркі Вячаслаў Крыштафовіч.

З 1930 гектараў зерневых і зернебабовых у ААТ «Хацілы-агра» ўбраны 1 644, намалочана больш за 11 тысяч тон зерня. Гаспадарка сярод лідараў Віцебшчыны. Каб ніва парадавала налітым коласам, трэба было пастарацца: тут строга вытрымана ўся тэхналогія сяўбы, унесена дастатковая колькасць удабрэнняў, быў забяспечаны належны догляд за пасевамі.
На ўборцы задзейнічаны 11 камбайнаў. На тысячнікаў раўняюцца Валерый Ярашэвіч, Мікалай Пабядзінскі, Андрэй Калінскі, Артур Маціеўскі, Аляксандр Буча, Уладзімір Банькоўскі. Адвозяць збожжа з поля каля 10 адзінак тэхнікі. Сярод самых руплівых механізатараў — Уладзімір Ярашэвіч, Мечыслаў Яморскі, Раман Лышко. Вялікая нагрузка ў аператараў зернесушыльнага комплексу Аляксандра Апсіта і Станіслава Рыбакова. Яны ўжо перапрацавалі па 8 тысяч тон зерня.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
Зерносушильные комплексы ОАО «Хотилы-агро», «Курополье-агро» и «Ярево-агро» работали в штатном режиме
Павел Кевлич из ОАО «Камайский-агро» первый среди молодых водителей перевез 1000 тонн урожая
Словом и делом. В ОАО «Новоселки-Лучай» для комбайнеров устроили праздник в поле