Знайшоў сваё прызванне
Станіслаў Канавальчык — вадзіцель аўтакары завода «Беліт». На прадпрыемстве працуе 14 гадоў. За гэты час як перадавы работнік неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі, атрымліваў падзякі і прэміі, яго фотаздымак некалькі разоў заносіўся на Дошку гонару завода.
— Я люблю пастаянства, — гаварыў. — 22 гады адпрацаваў у райсельгастэхніцы на экскаватары. У складзе мехатрада ўдзельнічаў у будаўніцтве дарог. І цяпер, калі праязджаю па мягунскай, валкоўскай, казлоўшчынскай зонах, дзе сіламі нашай арганізацыі так шмат было зроблена, усплываюць успаміны, шчыміць сэрца.
Пасля ліквідацыі райсельгастэхнікі Станіслаў Канавальчык уладкаваўся на завод «Беліт». Вопытнага механізатара з радасцю прынялі на транспартны ўчастак. Кіраўніцтва цэніць яго за адказнасць, сумленнасць. А калі на прадпрыемстве асвоілі выпуск тэхнічнай сурвэткі, вадзіцеля аўтакары накіравалі ў гэты цэх. Абавязкі тут няпростыя. Справіцца з імі можа толькі дысцыплінаваны і ўважлівы работнік. Фуры з матэрыялам прыходзяць часта. Задача Мар’янавіча — перавозка груза ў цэх і разгрузка. Пасля перапрацоўкі складзіруе яго і загружае на адпраўку. Манеўранай машынай вадзіцель кіруе прафесійна, строга выконвае правілы тэхнікі бяспекі.
— Працуем па зменах, — расказваў Станіслаў Канавальчык. — А гэта значыць, ёсць больш вольнага часу на добраўпарадкаванне ўласнага дома, які атрымаў ад райсельгастэхнікі. Часта наведваюся да мамы ў Норкавічы. Нас — чатыры браты: старэйшы жыве ў Мінску, яшчэ адзін — у Вільнюсе, малодшы — з мамай. Кожны знайшоў сваё прызванне.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
На ОАО «Поставымебель» работает студотряд для учащихся колледжа и школ
Сегодня — День строителя. Актуальное интервью с директором «Рассвета Поставского» Альфредом Мальцем
Продолжается ремонт моста через реку Лучайку возле д. Юньки