Тамашэвіч Юрый Пятровіч — дырэктар Пастаўскай друкарні

Общество

Нарадзіўся 23 мая 1966 года ў Паставах. Закончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Вылічальныя машыны, комплексы, сістэмы і сеткі», атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-сістэматэхнік». З 1991-га па 1993 год працаваў інжынерам-праграмістам на Мінскім матацыклетным і веласіпедным заводзе. З 1993 года працоўная дзейнасць Ю. П. Тамашэвіча была звязана з пастаўскай і ашмянскай мытнямі: з’яўляўся інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела мытнага афармлення і кантролю. У жніўні 2017 года пайшоў у адстаўку. Затым працаваў інжынерам сістэм відэаназірання ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», кладаўшчыком на ПУП «Завод Проміс», спецыялістам аддзела вагагабарытнага кантролю транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці.

3 жніўня бягучага года галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам назначаны дырэктарам Пастаўскай друкарні.



Читайте также:
Канаш Канстанцін Георгіевіч — начальнік Варапаеўскай дыстанцыі пуці
КАЛІЦКІ Валерый Мечыслававіч — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Паставы»
Сарока Раіса Дзмітрыеўна — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Юнькаўская базавая школа»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.