Телеканал «Беларусь-3» снял передачу о гутской народной игре «Яшчар»

Культура

Паглядзім пра гуцкі «Яшчар»

У пачатку жніўня ў Гуту прыехалі супрацоўнікі тэлеканала «Беларусь-3», каб падрыхтаваць новую перадачу «Жывая культура». Яна цалкам прысвячаецца нематэрыяльным гісторыка-культурным каштоўнасцям нашай краіны. Каманда спецыялістаў ставіла сваёй мэтай асвятліць купальскі варыянт народнай гульні моладзі «Яшчар».

Фальклорны гурток Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра адказна падрыхтаваўся да здымкаў. З дапамогай аднавяскоўцаў было абсталявана месца каля маляўнічага возера, падрыхтаваны неабходны рэквізіт, касцюмы. Жанчыны спявалі купальскія песні, моладзь гуляла ў «Яшчара». Дзяўчаты вадзілі ў вяночках карагод, а гарэзлівы Яшчар (Арцём Кухальскі) важна сядзеў у цэнтры на драўлянай калодцы. Потым сабраў вянкі і запатрабаваў іх выкупіць. Для гэтага даваў розныя заданні.

Працэс відэазапісу быў няпросты. Усе стараліся зрабіць як найлепш. Па папярэдніх звестках, перадачу можна паглядзець 12 верасня ў 10.00 на канале «Беларусь-3».

Хочацца падзякаваць усім удзельнікам тэлездымкаў: самадзейнаму калектыву моладзі Гуцкага СКЦ на чале з Тамарай Маслоўскай, сямейнаму ансамблю Аляксандра Пачкоўскага, знаўцам фальклору Г. І. Язёнак, Г. Г. Болт, Р. М. Галяш з Гуты, пастаўчанцы, былому дырэктару нашага метадычнага цэнтра Г. П. Танане.

Людміла Чатовіч, метадыст ЦКіНТ раёна
Фота Уладзіміра Біндзюкова



Читайте также:
Работа Ольги Гуковой удостоена Гран-при международного конкурса «Фарбы нябёсаў»
Почему арт-деревня Каптаруны стала местом притяжения для известных творческих людей?
Летнія народныя святы на Пастаўшчыне



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.