Учащийся Новополоцкого музыкального колледжа Вадим Казаровец мечтает играть в большом оркестре

Образование

Няпроста быць асаблівым

Лета, канікулы. Школьнікі і студэнты адпачываюць ад вучобы. Але не ўсе. Ідучы з працы па вуліцы Чыгуначнай на абед, кожны дзень чую з адчыненага акна аднаго з дамоў скрыпку. Ведаю: на ёй іграе навучэнец Наваполацкага музычнага каледжа Вадзім Казаровец.

— Няма таго дня, каб я не браў у рукі інструмент, — прызнаецца юнак. — Тым больш што нам на лета далі заданне. Гадзіну-паўтары займаюся абавязкова, таксама чытаю музычную літаратуру.

Ваганняў, куды па­с­­ту­паць пасля заканчэння агульнаадука­цыйнай школы і школы мастацтваў імя Тызенгаўза, у Вадзіма не было. Ён цвёрда вырашыў, што звяжа сваё жыццё з музыкай. Уступныя экзамены ў каледжы здаў паспяхова, па профільным прадмеце — «Скрыпка» — атрымаў 10 балаў. Першы навучальны год таксама закончыў з добрымі ацэнкамі.

Вадзім Казаровец вучыць Вераніку граць на сінтэзатары

— Праграма складаная, вучыцца цяжка, але мне вельмі падабаецца, — прызнаўся юнак. — Бязмежна ўдзячны выкладчыкам пастаўскай школы мастацтваў Наталлі Мікалаеўне Бялапцы і Галіне Іосіфаўне Пісарчык, якія шмат зай­маліся са мной. Зараз вялікую ўвагу адчуваю ад выкладчыкаў каледжа. Праходзілі творчасць Моцарта, Бетховена, Паганіні, Ліста. Дарэчы, я ўжо выконваю творы, якія будзем вывучаць на другім курсе. Іграю не толькі на скрыпцы, але і на фартэпіяна. Яно стаіць у маім інтэрнацкім пакоі.

— У Вадзіма там такія ж камфортныя ўмовы, як і дома, — далучаецца да размовы прыёмная маці хлопцаТаццяна Жукава. — Жыве ў пакоі адзін. Акрамя фартэпіяна, ёсць халадзільнік, мікрахвалевая печ. А які ён акуратыст! Нездарма ж Вадзімаў пакой прызналі ў інтэрнаце каледжа як найлепшы, нават невялічкую прэмію далі.

Таццяна Міхайлаўна, у якой хлопчык выхоўваецца з шасцігадовага ўзросту, і прывучыла яго да акуратнасці, адказнасці, сумленнасці. А цяпер разам з ім вучыць гэтаму другакласніцу Вераніку, якая трапіла ў прыёмную сям’ю год назад і вельмі хутка адаптавалася ў ёй.

— Мы з Веранікай вельмі любім маму, і нам ніколі не бывае сумна, — дзяліўся Вадзім. — Сёння, напрыклад, разам з мамай напяклі смачных булачак. Спаборнічаем, хто хутчэй і лепш прыбярэ свой пакой. Любім купацца ў басейне, устаноўленым за домам, загараць. Вучу Вераніку граць на сінтэзатары, спяваем з ёй. (Сам Вадзім шэсць гадоў займаўся ў вакальнай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, шматразова ўдзельнічаў у розных канцэртах, саліраваў — аўт.). А яшчэ разам з мамай пішам вершы, і я спрабую пакласці іх на музыку.

— У мяне такія цудоўныя сынок і дачушка! — пяшчотна хіне іх да сябе Таццяна Міхайлаўна. — Вадзім увогуле асаблівы. Ён вельмі цэніць сям’ю, сур’ёзна разважае пра жыццё, умее аналізаваць падзеі. Яму нецікава ба­віць час з тымі, хто не чытае, не любіць класічную музыку, упустую марнуе час, у каго ў руках цыгарэта або бутэлька піва. Таму кола зносін даволі абмежаванае. Быць асаблівым няпроста.

Але галоўнае, што ў юнака ёсць мэта, і ён зрабіў ужо не адзін крок на шляху да яе. Мэта — закончыць каледж, а потым — музычную акадэмію і граць у салідным аркестры. Ну а пакуль з новага навучальнага года будзе граць у скрыпічным аркестры свайго каледжа. А што значыць скрыпка для гэтага сціплага і таленавітага юнака, ён выказаў у вершы, дзве страфы якога я працытавала на вынасцы ў тэксце.

Пусть считают меня немодным,
Спорить просто ни с кем не стану.
Быть от мненья других свободным
Я могу, когда скрипку достану.
И когда я на ней играю,
Всё, что ранит меня, я рушу.
Обо всём плохом забываю,
Скрипкой я лечу свою душу.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Как получить высшее образование по целевому направлению управления по сельскому хозяйству и продовольствию РИКа?
Соберем детей в школу. На Поставщине стартовала ежегодная благотворительная акция БОКК
Какой ремонт сделан этим летом в школах Поставщины?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.